Вы тут

ЗША і ЕС вырашылі выслаць больш як 90 расійскіх дыпламатаў


ЗША і краіны ЕС вырашылі выслаць больш за 90 расійскіх дыпламатаў з-за атручвання Скрыпаля.


ЗША абвясцілі пра высылку 60 расійскіх дыпламатаў пасля атручвання былога расійскага разведчыка Сяргея Скрыпаля і яго дачкі, паведамляе Reuters. У лік высланых дыпламатаў увойдуць 12 прадстаўнікоў Расіі ў ААН, у якіх у мінулым былі сувязі з расійскай разведкай.

Акрамя гэтага, улады ЗША закрыюць консульства Расіі ў Сіэтле.

Украіна абвясціла аб высылцы 13 дыпламатаў, Францыю, Польшчу, Германію, Чэхію пакінуць чатыры прадстаўнікі, Літву - тры дыпламаты, Нідэрланды, Данію і Італію - два прадстаўнікі Расіі, а Латвія, Румынія, Швецыя і Эстонія вышле па аднаму дыпламату.

Улады Канады заявілі, што "у знак салідарнасці з Вялікабрытаніяй" краіна высылае чатырох дыпламатаў.

Былы афіцэр ГРУ Сяргей Скрыпаль у 2006 годзе быў асуджаны ў Расіі за шпіянаж на карысць брытанскай разведкі, а праз чатыры гады перададзены Вялікабрытаніі ў рамках "абмену шпіёнамі". 4 сакавіка Скрыпаля і яго дачку Юлію знайшлі без прытомнасці ў англійскай горадзе Солсберы.

Вялікабрытанія абвінаваціла Расію ў дачыненні да спробы атручвання Скрыпалёў і аб'явіла 23 расійскіх дыпламатаў персонамі нон грата.

Новая газета

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.