Вы тут

Працягваецца прыём заявак на конкурс тэкстаў на прававую тэматыку


Юрысты, навукоўцы, журналісты, студэнты і іншыя спецыялісты, якія ствараюць тэксты на прававую тэматыку, у чатырнаццаты раз будуць спаборнічаць сёлета за прэстыжную ўзнагароду — прыз імя У.Спасовіча.


Бронзавая статуэтка — галоўны прыз рэспубліканскага конкурсу інфармацыйных матэрыялаў па прававой тэматыцы. Права валодаць ёю дастаецца найлепшым прадстаўнікам у 11 прафесійных намінацыях: суд, пракуратура, следства, выканаўчая вытворчасць, адвакатура, натарыят, навука і права, гаспадарка і права, медыяцыя, права і журналістыка, студэнцкая навука.

Да 2 красавіка заяўкі на ўдзел у конкурсе і матэрыялы на папяровых ці электронных носьбітах можна даслаць на адрас Міністэрства юстыцыі: 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10. Гэта павінны быць работы, выдадзеныя ў 2017 годзе ў выглядзе кніг, брашур, артыкулаў, тэлевізійных і радыёпраграм, блокаў навін, рэкламных ролікаў. Форма заяўкі размешчана на афіцыйным сайце міністэрства.

Як адзначае арганізатар мерапрыемства — Мінюст, конкурс праводзіцца з мэтай павышэння прававой культуры грамадзян і папулярызацыі прафесіі юрыста. Значнасць творчых спаборніцтваў з часам павышаецца. Так, за апошнія некалькі год дадалося некалькі намінацый, а сёлета ўпершыню вынеслі ў асобную катэгорыю медыяцыю.

Пераможцы ў намінацыях будуць вызначаны конкурснай камісіяй да 4 мая.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».