Вы тут

Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДПУ 31 сакавіка


Для будучых абітурыентаў і іх бацькоў гэта ўнікальная магчымасць сустрэцца з кіраўніцтвам і выкладчыкамі ўніверсітэта, а таксама яго славутымі выпускнікамі.


Госці атрымаюць вычарпальную інфармацыю пра ўсе нюансы будучай прыёмнай кампаніі, спецыяльнасці, асаблівыя ўмовы паступлення для выпускнікоў профільных педагагічных класаў, умовы засялення ў інтэрнаты БДПУ . У ходзе мерапрыемства кожны ахвотны зможа задаць сваё пытанне супрацоўнікам прыёмнай камісіі і атрымаць кампетэнтны адказ.

Аб маладзёжных праектах, насычаным культурным і спартыўным жыцці ўніверсітэта гасцям раскажуць студэнты БДПУ. Наведвальнікі змогуць азнаёміцца ​​з мультысэрвісным  інфармацыйным адукацыйным асяроддзем, сучаснымі інтэрактыўнымі класамі, рэпазіторыем, электроннай бібліятэкай, залай рэдкай кнігі, спартыўным комплексам універсітэта .

У фае галоўнага корпуса разгорне сваю работу выстаўка дасягненняў, тут жа будуць арганізаваныя займальныя віктарыны і конкурсы.

Пачатак мерапрыемства — у 11.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18, актавая зала. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах прыёмнай камісіі БДПУ: +375 (17) 200-94 17, +375 (17) 200-92-04.

На Дзень адкрытых дзвярэй запрашаюцца навучэнцы і выпускнікі школ, гімназій, ліцэяў, устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі,  іх бацькі, а таксама ўсе ахвотныя.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.