Вы тут

Гараскоп "Алесі" на красавік


Даведайся, што падрыхтавалі зоркі на наступны месяц.

Авен

Прыліў энергіі, які вы адчуеце ў першыя дні месяца, прымусіць колцы вашай кар’еры больш актыўна круціцца, з-за чаго вы зможаце атрымаць павышэнне ці, сама менш, выразныя перспектывы на далейшы службовы рост. У другой палове красавіка ў кашалькі Авенаў пасыплецца сапраўдны залаты дождж, але гэта мала іх уразіць, бо яны будуць вельмі занятыя асабістым жыццём, аддаючы ўвесь вольны час сям’і.

Цялец

Зоркі раяць тэрмінова заняцца наладжваннем асабістага жыцця. Не чакайце, калі да вас першым падыдзе ўпадабаны чалавек,  а  самі  завязвайце  знаёмства. Калі цяпер вы будзеце ініцыятыўнымі, то ўжо да канца вясны створыце трывалыя адносіны. Толькі не спрабуйце на першым жа спатканні расказваць выбранніку пра ўсе свае фінансавыя  і асабістыя праблемы. Будзьце адкрытымі, але не да такой ступені. З калегамі трымайце вуха востра.

Блізняты

У першай палове месяца незакончаныя справы будуць цягнуць вас назад. Паціху  завяршайце  старыя праекты, аднак асцерагайцеся пачынаць новыя –  іх прасоўванне забярэ шмат сіл  і  прымусіць  пакінутых  без  увагі блізкіх раўнаваць вас да працы. Будзьце абачлівымі ў фінансавых пытаннях! Подпіс не на тым дакуменце або нулік не на сваім месцы могуць пакінуць вас без грошай.

Рак

У  гэты  перыяд  вы  будзеце  адчуваць складанасці ў сацыяльнай сферы. Калегі-плеткары,  упартыя  кліенты  і заўсёды незадаволеная другая палавінка каго заўгодна выведуць з сябе! Але сваркі  ў  вашым  становішчы недапушчальныя, таму будзьце ўдвая больш цярплівымі  і  асцярожнымі. Асабліва гэта  датычыцца  тых  Ракаў,  хто  ўжо знаходзіцца  ў  адносінах:  рызыка разысціся назаўжды з-за дробязнага непаразумення ў гэтыя дні будзе вялікай, як ніколі.

Леў

Ваша  красамоўства  расквітнее пыш нымі фарбамі, дзякуючы чаму да сярэдзіны месяца вы  зможаце  завесці сабе новых сяброў і дзелавых партнёраў. Прычым лёс стане зводзіць вас не толькі з суайчыннікамі, але  і з прадстаўнікамі іншых краін, у якіх вы здолееце запазычыць для сябе шмат новага і цікавага. У канцы красавіка стабільнае фінансавае становішча дазволіць вам аслабіць зацягнуты ў першыя дні месяца пояс. Якраз своечасова! Менавіта гэты час спрыяльны для стварэння сямейных саюзаў.

Дзева

У пачатку месяца вас накрые хваля раздражняльнасці. Выклікаць успышкі гневу будзе літаральна ўсё, таму загадзя запасіцеся рамонкавай гарбатай і асвойце некалькі дыхальных тэхнік,  інакш застаняцеся без сяброў і каханага чалавека, а начальнік вырашыць прасунуць наверх замест вас менш скандальнага супрацоўніка. Але  не  лячыце  нервы шопінгам: пройдзе зусім няшмат часу, і вы зразумееце, што дарэмна патрацілі грошы.

Шалі

У  гэты перыяд вы зможаце шмат чаго дасягнуць, калі не  загрузнеце  ў канфліктах  і перажываннях з прычыны калісьці зробленых памылак. Любы канфлікт будзе мець для вас сур’ёзныя наступствы. Бліжэй да сярэдзіны месяца ў вашым жыцці пачнуць адбывацца значныя змены. Калі адчуваеце патрэбу ўнесці ў сваё існаванне якую-небудзь навізну, дзейнічайце.

Скарпіён

Першая  палова месяца  пагражае вам дзвюма бедамі: небяспекай, звязанай з транспартам, і ашуканцамі. Заплануеце паездку – будзьце ўважлівымі, як ніколі; вырашыцеся заключыць здзелку – вывучыце тэкст дагавора з лупай. З сярэдзіны красавіка можаце дзейнічаць смялей. У вас магчымыя яшчэ непаразуменні з дзелавымі партнёрамі або напружанасць у адносінах з блізкімі.

Стралец

Для вас пачатак месяца акажацца самым спакойным перыядам. Можна будзе паляжаць на канапе, прачытаць пару даўно  адкладзеных кніг  або  заняцца любімым хобі, на якое раней не хапала часу. Аднак тыя Стральцы, якія надоўга  засядуць  дома  за  кнігамі  ці вязаннем, абкрадуць самі сябе. Канец месяца прынясе  сустрэчы,  здольныя павярнуць лёс да лепшага.

Казярог

Ваша энергія, якая б’е фантанам, замест новых здзяйсненняў прывядзе вас да сварак у сям’і  і спрэчак з менш натхнёнымі калегамі. Не спяшайцеся мяняць свет, лепш падганяйце да канца пачатыя справы  і разглядайце новыя прапановы, каб выбраць найбольш выгадныя з  іх. З сярэдзіны месяца можна пераходзіць да актыўных дзеянняў. Спалучайце смелы напор з халодным разлікам, і самі будзеце ўражаныя мноствам сваіх перамог. Канец красавіка пройдзе пад знакам сям’і і сяброўства.

Вадалей

Даволі няпросты перыяд,  які пагражае вам траўмамі, памылкамі і разрывам адносін. У гэты час не рэкамендуецца прымаць сур’ёзных рашэнняў, ажыццяўляць далёкія паездкі і займацца зборам інфармацыі. Але не падайце духам! Тым Вадалеям, якія здолелі захаваць усмешку на вуснах, у сярэдзіне месяца буйна пашанцуе. Перш за ўсё, прыйдуць у парадак фінансы, а затым пачнуцца поспехі на працы ці ў вучобе. Дарэчы, новыя веды вы будзеце засвойваць з лёгкасцю.

Рыбы

Усю першую дэкаду вы будзеце вымушаныя  разбірацца  з  фінансавымі пытаннямі. Расходы перасягнуць  даходы, што  прымусіць  вас  добра  панервавацца.  Да  сярэдзіны  месяца ваша матэрыяльнае становішча крыху стабілізуецца, намецяцца шляхі выхаду з крызісу – хутчэй за ўсё, у той дзейнасці, якая пакуль вамі мала асвоеная. Грашовыя пытанні нарэшце перастануць вас даймаць, завяжуцца новыя знаёмствы з цікавымі людзьмі, а невялікі адпачынак зарадзіць сіламі і добрым настроем.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».