20 Жнівень, панядзелак

Вы тут

«Кіпелаў» прыедзе ў Беларусь з канцэртам


Упершыню за апошнія пяць гадоў адзін з уплывовых расійскіх рок-гуртоў «Кіпелаў» прыедзе ў Беларусь з канцэртам.


Калектыў пакажа новае сцэнічнае шоу і свой трэці студыйны альбом «Зоркі і Крыжы», традыцыйна складзены з песень Маргарыты Пушкінай і запісаны з вядомым амерыканскім гукарэжысёрам. Але публіка, канешне, спадзяецца пачуць таксама найлепшыя хіты ад экс-саліста гурта «Арыя» Валерыя Кіпелава, адметны стыль якога напрыканцы 90-х — пачатку 2000-х пераймалі тысячы постсавецкіх падлеткаў...

Калі вы таксама належыце да пакалення, якое ведала на памяць хіты «Арыі» і ўласна «Кіпелава» і заношвала да дзірак майкі з выявамі любімых музыкаў, запамінайце паролі і яўкі: 31 сакавіка, 20.00, Мінск, Палац спорту. Квіткі коштам ад 70 рублёў яшчэ можна набыць як у касах Палаца, так і праз інтэрнэт на kvіtkі.by і tіcketpro.by.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: «Кіпелаў». Білет у юнацтва

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.