Вы тут

Прапалі мінібайк, вопратка, абутак і кава...


У сталічную міліцыю звярнуліся ўладальнікі трох гаражоў, размешчаных па вуліцы Чыгуначнай. З памяшканняў былі скрадзены 54 пары абутку, 54 курткі на агульную суму 4320 рублёў, 10 пачак кавы коштам 200 рублёў і мінібайк «Рокет-50» коштам 800 рублёў.


Аператыўнікі ўстанавілі, што крадзеж здзейсніў беспрацоўны 23-гадовы мінчанін. Гараж маладога чалавека знаходзіўся па суседстве з тымі, дзе была скрадзена маёмасць. У агляднай яме былі знойдзены зніклыя рэчы. Хлопцу можа пагражаць пазбаўленне волі тэрмінам да чатырох гадоў. Раней яго прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за ўгон транспартнага сродку.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».