Вы тут

Крыжовы шлях на Святую гару


У ашмянскіх католікаў перадвелікодны тыдзень заўсёды пачынаецца з крыжовай дарогі да Галгофы (так называецца месца на Святой гары — самым высокім геадэзічным пункце ў Ашмянах). У пальмовую (вербную) нядзелю ад касцёла да гары нясуць чатырохметровы драўляны крыж. Яго падымаюць і кладуць сабе на плечы дванаццаць мужчын, нясуць два кіламетры. Святочная працэсія робіць чатырнаццаць прыпынкаў на «стацыях» — часовых і ўпрыгожаных алтарах, — менавіта столькі разоў Хрыстос спыняўся на сваім цярністым шляху да Галгофы. За час дарогі крыж нельга апускаць на зямлю і толькі на Святой гары яго апускаюць і ўсталёўваюць побач з іншымі — мінулагоднімі крыжамі. У гэтую нядзелю ўстаноўлены дваццаць трэці па ліку крыж, а гэта азначае, што менавіта столькі гадоў працягваецца гэтая традыцыя, сэнс якой — адчуць пакуты Хрыста ў яго апошніх днях зямнога жыцця.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

г. Ашмяны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?