Вы тут

Навіны Белпошты


Ушанаваць памяць аб трагедыі

У мемарыяльным комплексе «Хатынь» адбылася цырымонія афіцыйнага гашэння маркіраванага канверта «75-годдзе трагедыі Хатыні». На канверце, выпушчаным тыражом 80 тысяч экзэмпляраў, змясціліся выявы скульптуры «Няскораны», мемарыяльных элементаў «Могілкі вёсак», «Сцяна памяці» і абеліскаў са званамі.

Да гэтай даты быў падрыхтаваны памятны спецштэмпель. Яго дызайн — работа Вольгі Когут. Праект распрацаваны сумесна з дзяржаўным мемарыяльным комплексам «Хатынь».

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і Белпошта пастаянна звяртаюцца да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Больш за 30 выпускаў марак складаюць своеасаблівы летапіс тых падзей, вызвалення Беларусі і Вялікай Перамогі.


Белпошта правяла ўрокі для школьнікаў

Арганізацыя пазнавальных заняткаў для навучэнцаў ужо стала добрай традыцыяй прадпрыемства. У сакавіку супрацоўнікі Белпошты паўдзельнічалі ў адкрытым уроку «Тайна паштоўкі», які праводзіўся для мінскіх школьнікаў у Цэнтры тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна сталіцы «Зорка».

Інжынер цэнтра кантролю тэхналагічных працэсаў аказання паслуг вытворчасці «Мінская пошта» Настасся Афанасьева пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з папулярным маладзёжным анлайн-праектам па абмене паштовымі карткамі — посткросінгам, а супрацоўніца гісторыка-інфармацыйнага цэнтра прадпрыемства Таццяна Гузянкова расказала пра гісторыю сувязі.

У гэтым жа месяцы «Урок філатэліі» прайшоў у сталічнай гімназіі № 38. Спецыяліст выдавецкага цэнтра «Марка» Уладзімір Буцько сустрэўся з трэцякласнікамі, каб расказаць, як узнікла і развівалася марка, якія мастацкія мініяцюры выпускаюцца сёння ў нашай краіне. Многія школьнікі прынеслі свае калекцыі і падзяліліся ўражаннямі пра ўнікальныя экзэмпляры.

— Такія мерапрыемствы — выдатная магчымасць пазнаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак з філатэліяй, прыцягнуць увагу да цікавага хобі і пашырыць кругагляд. Бо паштовыя мініяцюры — гэта цэлы свет геаграфіі, гісторыі, культуры, флоры і фаўны, — адзначаюць на прадпрыемстве.


Выбрана найлепшая марка года

Выдавецкі цэнтр «Марка» Белпошты правёў конкурс-апытанне на найлепшую марку 2017 года. Усё ахвотныя маглі паўдзельнічаць у ім з 29 студзеня да 28 лютага.

На конкурс было даслана 1711 анкет. Трэцяе месца аддалі паштоваму блоку «950 гадоў з часу першага пісьмовага ўспаміну Мінска» (дызайн Таццяны Кузняцовай). За яго прагаласавалі 125 чалавек. «Серабро» дасталася праекту «Беларуская праваслаўная царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі» (мастак Таццяна Дольская, дызайн Яўгеніі Бядонік), які набраў 276 галасоў. А першае месца — у блока «Геадэзічная дуга Струвэ» (дызайн Яўгеніі Бядонік). Яго ўпадабалі 663 чалавекі.

Удзельнікі апытання, якія назвалі найлепшы выпуск, па выніках розыгрышу атрымаюць падарункі — для іх Белпошта падрыхтавала 100 набораў філатэлістычнай прадукцыі.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Пазнаёміцца з навінкамі ад беларускіх дызайнераў можна было на тыдні моды, які праходзіў у Мінску з 7 да 11 лістапада.

Грамадства

Як сацыяльная рэклама змяняе стаўленне да бяздомных жывёл

Як сацыяльная рэклама змяняе стаўленне да бяздомных жывёл

«Не кідай мяне на лецішчы», «Я таксама хачу сустрэць Новы год дома» — такія кранальныя словы бачылі жыхары Масквы на білбордах з сацыяльнай рэкламай пра бяздомных жывёл.

Культура

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

Кожны ахвотны мог зрабіць што-небудзь з жалеза.

Спорт

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Ганна Карасёва — самая тытулаваная айчынная спартсменка ў конным спорце, з Задыякам і Арлекінам яна выступае ў самай прыгожай, але адначасова складанай, дысцыпліне — выездцы.