Сёння ў 19:00 па ўсёй Беларусі пройдзе акцыя ў памяць аб загінулых у гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» у Кемерава. Паведамленні з заклікам прыняць удзел у акцыі з'яўляюцца ў сацыяльных сетках.
У пабліку «Твой Мінск» прапануецца да 19:00 сабрацца на пляцоўцы каля Палаца спорту, каб запусціць у неба белыя шары. Аўтамабілістам прапануецца ў гэты ж час на адну хвіліну націснуць на клаксон.
Тым, хто не зможа ў гэты час быць у кропцы збору, прапануецца купіць белы шар і у 19:00 запусціць яго ў неба.
Беларусь у знак салідарнасці з Расіяй, дзе 28 сакавіка абвешчана нацыянальная жалоба ў сувязі з трагедыяй у Кемерава, прыспускае дзяржсцягі і адмяняе забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Адміністрацыю Прэзідэнта Беларусі.
Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі 28 сакавіка будуць прыспушчаны дзяржаўныя сцягі над дзяржустановамі. У эфіры рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ адмяняецца трансляцыя забаўляльных праграм. Акрамя таго, рэкамендавана ўстрымацца ад правядзення такіх мерапрыемстваў, у тым ліку тых, якія арганізоўваюцца ў грамадскіх месцах.
Чым Капыльскі раён жыве сёння і якія планы на перспектыву?
Калі звычайныя кнігарні працуюць па формуле «кніга — чалавек», то букіністычныя трымаюцца на прынцыпе «людзі — кнігі — людзі».
У лётнай кніжцы Сяргея Пацкевіча — 970 гадзін налёту.