Вы тут

Міжнародны тэатральны форум «M.@rt.контакт-2018» назваў лепшых


27 сакавіка, у міжнародны дзень тэатра, падвялі вынікі фестывальнага тыдня. Яшчэ напачатку форума была заяўлена, што 2 лепшых калектыву атрымаюць дыпломы "Падзея форуму" — па версіі прафесійных крытыкаў і моладзевай рэдакцыі фестывалю. Галоўнай падзеяй, па меркаванню прафесіяналаў, стала зонг-опера "Медэя. Эпізоды" Тэатра Дзі Капуа з Санкт-Пецярбурга з удзелам музыкаў культавай групы "Апошнія Танкі У Парыжы". Пастаноўка, дарэчы, — уладальніца Гран-пры Прэміі імя Сяргея Курэхіна і намінант на Незалежную Музычную Прэмію Арцемія Троіцкага "Стэпавы воўк" у намінацыі "Нешта".


А вось тэатральная моладзь, якая актыўна асвятляла ўсе падзеі форума ў спецыяльнай газеце, вырашыла заняць пазіцыю нейтралітэту, абвясціўшы падзеяй усе спектаклі, уключаючы паказаную у рамках спецыяльнай праграмы пастаноўку магілёўскага драмтэатра "Ліпень" і эскіз па апавяданні Васіля Быкава "Жоўты пясочак" — на працягу тыдня ў рамках майстэрні маладой рэжысуры яго рыхтавала з артыстамі Магілёўскага драмтэатра выхаванка вядомага піцерскага рэжысёра Генадзя Трасцянецкага Каміля Хусінава. "Падзея форуму — мастацтва!" — такую выснову зрабілі прадстаўнікі рэдакцыі тэатральнага весніка фестывалю. Яшчэ каля 500 прыхільнікаў форума выказалі свае меркаванні ў Інтэрнэце. Па інфармацыі арганізатараў, першае месца атрымаў Гомельскі гарадскі моладзевы тэатр з пастаноўкай "Метад" (22,9% галасоў), другое месца аддадзена Цвярскому тэатру юнага гледача і іх спектаклю "Пустэча" (11, 1%). А вось трэцяе месца дасталася Тэатра Дзі Капуа і ягонай "Медэі.Эпізоды" (10,3%).

На гэты раз было шмат пастановак з біблейскім падтэкстам, якія хоць і не сталі падзеяй форума, але, ёсць надзея, прымусілі кагосьці задумацца над сэнсам жыцця і нешта, магчыма, змяніць у ім. Напрыклад, навучыцца несці адказнасць за свае ўчынкі, каб не быць падобнымі на герояў камедыі-прытчы "Ураджай" Маскоўскага Губернскага тэатра па п'есе нашага славутага земляка і драматурга Паўла Пражко. Звярнуцца да пошукаў сваёй існасці, на што натхнілі сваім праектам "Цудоўнае і жахлівае" артысты арт-групы "Med a prach / Мёд і пыл" са Славакіі. Або ўзгадаць пра міласэрнасць, сапраўдную любоў і веру разам з харкаўскім тэатрам Адэскага разліву "Ланжэрон" і іх пастаноўкай "Ліст да Бога".

Нагадаем, што сёлетні M.@rt.контакт быў 13-м па ўліку. У ім прынялі ўдзел творчыя калектывы 20 тэатраў з 8 краін свету — Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Казахстана, Літвы, Латвіі, Славакіі. За 6 фестывальных дзён яны паказалі 22 пастаноўкі. Магчымасць сустрэцца прыхільнікам тэатра з артыстамі розных краін прадставілі заснавальнікі фестывалю: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і Магілёўскі абласны драматычны тэатр.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота vk.com/martkontakt

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.