Вы тут

Пабачыў свет 95-ы том у серыі «Беларускі кнігазбор»


Пабачыў свет 95-ы том у серыі «Беларускі кнігазбор». Гэтым разам прадстаўлены проза і публіцыстыка пісьменніка, якога можна смела лічыць сумленнем беларускай літаратуры, — Уладзіміра Максімавіча Дамашэвіча.


У зборнік, укладзены Генрыхам Далідовічам — малодшым таварышам празаіка, увайшлі апавяданні, аповесць «Між двух агнёў», раман «Камень з гары», публіцыстыка. Найлепшае з творчай спадчыны Уладзіміра Дамашэвіча (1928—2014) сведчыць пра надзвычай выразнае імкненне пісьменнікаў яго пакалення пісаць праўду. Быў Васіль Быкаў, быў Алесь Адамовіч, але поруч ішлі яшчэ літаратары, творы якіх і зараз можна смела лічыць мастацкімі дакументамі праўдзівага адлюстравання беларускай рэчаіснасці, — Вячаслаў Адамчык, Аляксей Карпюк і, канешне ж, Уладзімір Дамашэвіч. Яго раман «Камень з гары», напісаны напрыканцы 1960-х — у пачатку 1970-х гадоў, 20 гадоў знаходзіўся пад забаронай. Публікацыя ў 1990 годзе высокапраўдзівага твора, прысвечанага жыццю і творчай інтэлігенцыі і ўвогуле ўсёй Беларусі на пэўным адрэзку часу, стала прыкметнай падзеяй у беларускім літаратурным працэсе.

З цікавасцю чытаюцца і публіцыстычныя артыкулы, сабраныя ў кнізе. Многія пазіцыі, выкладзеныя ў нарысах, прамовах на пісьменніцкіх з'ездах, якія друкаваліся ў «Маладосці», «Полымі», «Крыніцы», актуальныя і зараз. Як для літаратуры, так і для грамадскага жыцця.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Уладзімір Дамашэвіч у «Беларускім кнігазборы»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.