Вы тут

Дзе цяпер назіраецца паводка?


У найбліжэйшыя дні ў Беларусі істотна пацяплее. Чакаецца, што ўжо на выхадных слупок тэрмометра пяройдзе праз адзнаку ў плюс дзесяць градусаў. Снег пры такіх умовах надвор'я будзе сыходзіць імкліва. Але дзе ўжо цяпер назіраецца «вялікая вада»?


Фота greenbelarus.info

— Зараз узроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на Прыпяці каля вёскі Чэрнічы Жыткавіцкага раёна і Петрыкава, а таксама на рацэ Случ каля вёскі Ленін, — паведаміў начальнік Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Раман Лабазноў. — Толькі два сантыметры да небяспечнай адзнакі застаецца на Прыпяці каля Мазыра, васьмі сантыметраў не хапае на Убарці каля вёскі Краснабярэжжа Лельчыцкага раёна.

Таксама назіраецца падтапленне ўчастка аўтамабільнай дарогі, дзвюх вуліц і падворка ў Петрыкаўскім раёне, аднаго падворка ў Мазыры, 29 падворкаў у Стаўбцоўскім раёне. Каб максімальна зменшыць наступствы паводкі ў Беларусі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прыняло комплекс мер.

— Сярод іх — аднаўленне праблемных участкаў і ахоўных дамбаў, ліквідацыя ўсіх відаў пашкоджанняў, ачыстка водаправодных збудаванняў ад старонніх прадметаў і лёду для бесперашкоднага пропуску па іх паводкавых водаў, — расказвае намеснік начальніка ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый МНС Анатоль Балябін. — Удакладняюцца населеныя пункты, дзе прагназуюцца магчымыя падтапленні, колькасць людзей, якія там пражываюць, вызначаюцца месцы часовага размяшчэння вывезеных матэрыяльных каштоўнасцяў і жывёл. Таксама мы прапрацоўваем своечасовую эвакуацыю цяжкахворых, нямоглых, адзінока пражываючых грамадзян.

У краіне створана 16 зводных атрадаў для рэагавання на магчымыя надзвычайныя сітуацыі, звязаныя з падтапленнем. Сілы і сродкі МНС пры неабходнасці могуць быць перадыслакаваныя ў любы пункт вобласці, у якім яны павінны знаходзіцца, на працягу 3-4 гадзін або ў любы пункт краіны на працягу шасці гадзін. У іх маецца запас прадуктаў, гаруча-змазачных матэрыялаў, неабходнае абсталяванне, якое дазволіць аўтаномна працаваць трое сутак.

У цэлым жа сітуацыя з паводкай абяцае быць спакойнай.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: На барацьбу з паводкай — 16 атрадаў

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.