Вы тут

VI Фестываль моў пройдзе 1 красавіка на філалагічным факультэце БДУ


Гэта культурна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае мовам і мовазнаўству, арыентаванае на шырокую аўдыторыю. Сустрэнуць гасцей студэнты, аспіранты і выкладчыкі філалагічнага факультэта і факультэта міжнародных адносін БДУ, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, а таксама лінгвісты з Масквы.


Фота: upages.io

На інтэлектуальным свяце будуць прадстаўлены 55 моў свету — рэдкія і папулярныя, сучасныя і тыя, што выйшлі з ужывання. На працягу аднаго дня можна будзе наведаць сем навукова-папулярных лекцый па лінгвістыцы і пяць — па беларусістыцы. Гасцям раскажуць пра сакрэты англійскага менталітэту, моўныя міфы, легенды і гісторыі старога Менска, магічныя жанры ў фальклоры беларуска-рускага памежжа. Акрамя таго, будзе працаваць пляцоўка моўнай практыкі, дзе наведвальнікам прапануюць вырашыць лінгвістычныя задачы, прайсці майстар-клас па грузінскай мове і наведаць польскі гутарковы клуб.

Усе прэзентацыі моў будуць размеркаваны па шасці паралелях: у кожнай з іх плануецца правесці 13 паказаў. Удзельнікі фестывалю змогуць выбіраць, паколькі прэзентацыі раўмяркуюцца па розных пляцоўках.

Упершыню ў БДУ будзе прадстаўлена і адна з абарыгенных моў — дз’яру. Гэта выміраючая мова, на якой гавораць каля 350 чалавек на паўночным захадзе Аўстраліі. Яна мае своеасаблівую сістэму гукаў. Пра яе асаблівасці і ўнікальнасць раскажа навуковы супрацоўнік Школы філалогіі  “Вышэйшай школы эканомікі” (РФ), кіраўнік Фестывалю моў Антон Сомін. Кожнай мове будуць прысвечаны займальныя 45-хвілінныя міні-лекцыі па яе гісторыі,  развіцці, станаўленні і сучасным стане.

Арганізатарам маштабнага мерапрыемства выступіў філалагічны факультэт БДУ.

Старт фестывалю будзе дадзены ў 10.00. Мерапрыемствы  працягнуцца да 19.00.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?