Вы тут

Тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі пераходзяць на вяшчанне ў фармаце HD


Першай парадавала гледачоў высакаякаснай карцінкай праграма «Добрай раніцы, Беларусь», якая ўжо сёння раніцай выйшла ў HD. Далей эстафету падхапілі выпускі навін, «Панарама», «Галоўны эфір», «Беларуская часінка», спартыўныя трансляцыі і іншыя рэйтынгавыя праграмы.


На здымках спецыяльнага промароліка «Мы мяняемся разам з вамі!»

«Паступова вытворчасць усяго кантэнту будзе пераведзена ў фармат HD», — адзначаюць у медыяхолдынгу. Новую якасць ужо могуць ацаніць абаненты кабельных аператараў і ІР-TV у сталіцы і Мінскай вобласці, аднак да лістапада бягучага года такую магчымасць атрымаюць гледачы па ўсёй краіне. Акрамя выявы, палепшыцца таксама гук трансляцыі, які стане больш аб'ёмным, нібы ў кінатэатры. Зрэшты, аператараў электрасувязі абавяжуць захаваць і вяшчанне ў стандартнай выразнасці, якая будзе даступнай для ўладальнікаў тэлевізараў з кінескопам.

Hіgh Dеfіnіtіоn («высокая выразнасць») — фармат з шырокім экранам 16:9, які складаецца з двух мільёнаў пікселяў і паказвае ў 5 разоў больш дэталяў, чым у выявах стандартнай выразнасці. Як адзначаюць спецыялісты, тэлевізійная карцінка атрымліваецца больш натуральнай, насычанай і прывабнай.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Якасць без «квадрацікаў»

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.