Вы тут

«Тэлераніца» на «Беларусь 2» будзе выходзіць з новымі вядучымі


Ужо ў красавіку праграма «Тэлераніца» на «Беларусь 2» пачне выходзіць з новымі вядучымі. Задаваць добры настрой па чарзе будуць дзявочы і мужчынскі дуэты: Ганна Квілорыя і Вольга Бачкова, а таксама Ілья Конанаў і Юрый Ярошык.


Уся чацвёрка, дарэчы, ужо добра знаёмая тэлегледачам: напрыклад, Ілья ўжо некалькі гадоў вядзе папулярнае шоу «Капейка ў капейку» і маладзёжны праект «Пін-Код», Юрый вядомы як вядучы праграм «БеларусьLІFЕ», «Раскадроўка», «Сімвал Перамогі» на «Беларусь 1» і рэжысёр многіх праграм і прома-ролікаў, Ганна раней вяла зарадку і праграму «Раніца», Вольга — працавала у «Беларускай часінцы».

З прыходам новых пар вядучых адбудуцца перамены і ў самой праграме. У прыватнасці, Ілья Конанаў раскажа найсвяжэйшыя навіны пра футбол, Юрый Ярошык будзе рабіць агляд новых кінастужак, а Ганна Квілорыя падкажа, як з карысцю і культурным досведам бавіць вольны час.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота прэс-службы БТРК

Загаловак у газеце: Прачынацца па-новаму

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.