Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Панядзелак і серада будуць асабліва ўдалыя для працы, прычым у адзіноце. Інакш вашу ўвагу будуць адцягваць размовамі і спрэчкамі. У аўторак вашы поспехі можа заўважыць начальства, верагодны кар'ерны рост. У пятніцу праявіце ўвагу да сяброў, і вам адкажуць узаемнасцю. Атрымаеце дапамогу ў ажыццяўленні ўласных планаў. У нядзелю пажадана быць убаку ад падзей, у гэты дзень лепш назіраць, а не дзейнічаць.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні ёсць рызыка залішняй актыўнасці. Само па сабе гэта не страшна, але мноства планаў, вамі пабудаваных, можа змарыць нават вельмі дзейнага чалавека. Стрымлівайце палёт фантазіі, выбірайце толькі сапраўды важнае. У другой палове тыдня будуць праблемы з пунктуальнасцю, як па вашай уласнай віне, так і з прычын, якія не залежаць ад вас. Гэта трэба ўлічваць, выпраўляючыся на важныя сустрэчы. У зносінах з раднёй неабходна набрацца цярпення і паспрабаваць пазбегнуць канфліктаў.

БЛІЗНЯТЫ. Паспрабуйце засяродзіцца на важнай мэце, тады дробныя непрыемнасці не перашкодзяць ажыццяўленню амбіцыйных планаў. Перад напорам вашай энергіі не ўстаяць абмежаванні і перашкоды, якія ўзнікалі на шляху. Спрыяльны момант для кар'ернага росту і атрымання прыбытку. Усе афіцыйныя і банкаўскія пытанні вырашацца хутка і на вашу карысць. Партнёры і блізкія людзі будуць мець патрэбу ў вашых ідэях і вашым удзеле. Пастаўцеся з разуменнем да праблем родных.

РАК. Пазітыўны погляд на жыццё адкрые перад вамі новыя магчымасці. Пастаўцеся з сур'ёзнасцю да спраў, звязаных з кар'ерай. Менавіта цяпер адкрываюцца цікавыя перспектывы. Магчыма, на гэтым тыдні давядзецца пагутарыць з начальствам, заадно абмяркуйце пытанні, якія вас хвалююць. Верагодныя станоўчыя змены ў фінансавай сферы. Вас можа пацягнуць у далёкую дарогу, будзьце асцярожныя, бо магчымыя непрадбачаныя абставіны. У выхадныя паспрабуйце адпачыць і выспацца.

ЛЕЎ. Чым менш намаганняў вы будзеце прыкладаць да якога-небудзь пытання, тым прасцей яно будзе вырашацца. Магчымыя не вельмі прыемныя перамены на рабоце і неразуменне з боку начальства. Але паспрабуйце не выплюхваць раздражненне, якое ўзнікае з гэтай нагоды, на навакольных. Праявіце цярпенне і працавітасць, і ўсё вырашыцца на вашу карысць. У пятніцу рэкамендуецца завяршыць справы, пачатыя раней. У выхадныя змена месцаў і ўражанняў — галоўны складнік поспеху.

ДЗЕВА. На гэтым тыдні найлепшымі лекамі ад жыццёвых расчараванняў будзе поўнае акунанне ў любімую работу. Не спрабуйце шукаць вінаватых, гэта шлях у нікуды. Калі знойдзеце ў сабе сілы і аптымізм, будныя дні пройдуць спакойна і размерана. З вамі будзе прыемна мець стасункі. У адносінах з блізкімі людзьмі старайцеся захоўваць дыстанцыю, не вешайце на іх свае праблемы.

ШАЛІ. Нядрэнны тыдзень для змены работы. Да таго ж вы займееце новых сяброў. Зараз вашы словы могуць аказаць магічнае ўздзеянне на навакольных. У сераду будзьце акуратныя і цярплівыя ў справах: толькі пры гэтай умове даможацеся жаданай мэты. Чацвер — дзень прыўзнятага настрою, калі радасць адкрывае перад намі новыя далягляды. У пятніцу лепш з усёй рашучасцю пазбавіцца ад лішняга смецця і парадаваць сябе якой-небудзь абноўкай.

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні надыходзіць спрыяльны момант для вясновага абнаўлення. Можна будаваць грандыёзныя планы. Серада абяцае падарыць радасць у зносінах і творчай працы. У чацвер і пятніцу вам удасца прадэманстраваць высокі прафесіяналізм і сваю незаменнасць. Начальства гэта ацэніць. Можаце разлічваць на дадатковы прыбытак.

СТРАЛЕЦ. Размаўляць пра справы не варта, лепш іх проста рабіць. Калі ў панядзелак вы прыкладзяце пэўныя намаганні, то даможацеся добрых вынікаў практычна ва ўсім. Ды і серада таксама будзе вельмі ўдалым днём. У пятніцу не варта аддаваць усе сілы рабоце, успомніце пра сям'ю, бо ёй таксама патрэбныя клопат і ўвага. У выхадныя пастарайцеся быць разам і вырашыць дробныя бытавыя праблемы.

КАЗЯРОГ. Вы будзеце перапоўнены творчымі задумамі. Паспрабуйце не даваць абяцанняў, іх цяжка будзе выканаць, нават калі вельмі захочацца дапамагчы. На гэтым тыдні спрыяльныя сустрэчы з сябрамі і сваякамі. Запрасіце іх у госці. Папесціце сябе вытанчанымі стравамі. Выяўляючы клопат, вы адчуеце, што таксама акружаны ўвагай. Спрыяльныя дні — аўторак і субота, неспрыяльны — пятніца.

ВАДАЛІЎ. Увесь тыдзень вы, падобна, будзеце ўладжваць праблемы, якія ўзнікаюць на рабоце. Аднак перш чым рашуча дзейнічаць, варта ўсё старанна прадумаць. У пачатку тыдня давядзецца некалькі разоў паўтарыць навакольным, што менавіта вы ад іх хочаце. Не хвалюйцеся, ваша настойлівасць і ўвага да дэталяў дапамогуць атрымаць жаданае. У чацвер пастарайцеся дасягнуць пастаўленых мэт без лішняга ціску. У пятніцу актуальная праблема можа паспяхова вырашыцца як бы сама сабой. У выхадныя дні не прымайце паспешліва важных рашэнняў.

РЫБЫ. Майце на ўвазе: вельмі многае з таго, што вы захочаце на гэтым тыдні, можа спраўдзіцца, таму варта быць больш асцярожным у сваіх жаданнях. Ці, хоць бы, сачыць за выразнасцю фармулёвак. Вучыцеся сумяшчаць старое і новае, адкідаючы ўсё лішняе. У сямейным жыцці вам абяцаны ўтульнасць і супакаенне. У пятніцу лепш застацца дома. А вось у нядзелю можаце выдатна правесці час у сяброўскай кампаніі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.