Вы тут

Цікавыя навіны замежжа


Амерыканец не змог даказаць, што Зямля — дыск

Пажылы амерыканец Майк Х'юз, якi свята верыць у тое, што Зямля мае форму дыска, а не шара, усё ж здзейснiў абяцаны палёт на сваёй самаробнай ракеце з мэтай доказу ўласнай тэорыi i пераканання ў гэтым iншых.

Дзеля незвычайнага эксперымента 61-гадовы мужчына некалькi месяцаў займаўся будаўнiцтвам самаробнай ракеты ў сваiм гаражы. «Мне надакучылi людзi, якiя казалi, што я курыў, а не будаваў ракету, а потым спужаўся, —
заявiў Х'юз журналiстам. — Я сабраўся з духам i ўзляцеў». Месца для старту было выбрана ў пустынi Махавэ, i самаробная ракета ўзняла Х'юза прыкладна на 570 метраў над зямлёй. Аднак затым яму давялося прызямляцца з дапамогай парашутаў, паколькi ў ракеты адмовiў рухавiк. Сiстэму катапультавання Х'юз рабiць не стаў, а проста прымацаваў купалы парашутаў да ракеты. Дзякуючы гэтаму «касманаўту» ўдалося вярнуць апарат на Зямлю ў адноснай цэласцi.

Аднак сам Майк пры гэтым моцна ўдарыўся. Х'юз прызнаўся, што не змог пераканацца ў плоскай форме Зямлi. Тым не менш ён застаўся пры сваiм меркаваннi, што ўрады розных краiн разам з астраномамi арганiзавалi глабальную змову i падманваюць грамадзян наконт формы нашай планеты.


200 пеўняў пасадзiлi ў турму

У амерыканскiм штаце Арканзас 200 пеўняў трапiлi за краты за ўдзел у баях, паведамляе Associated Press.

Птушкi былi захопленыя падчас палiцэйскага рэйду ў горадзе Дэ-Куiн i ўтрымлiваюцца на тэрыторыi турмы ў якасцi доказу. Iх далейшы лёс вырашыць суд. Даглядаць пеўняў даручылi зняволеным, якiя заслужылi давер адмiнiстрацыi. Супрацоўнiкi арганiзацый, размешчаных недалёка ад турмы, скардзяцца, што птушкi моцна шумяць. Падчас рэйду акрамя іх затрымалi таксама 137 чалавек.

А вось у Камбоджы ў канцы мiнулага года палiцыя закрыла дзве ўстановы, у якiх праводзiлiся нелегальныя пеўневыя баi. Па даных СМI, яны належалi пляменнiку прэм'ер-мiнiстра краiны Хун Сена. Арганiзатарам баёў прад'явiлi абвiнавачаннi ў жорсткiм абыходжаннi з жывёламi i нелегальным прадпрымальнiцтве. Але самае цiкавае: суд пастанавiў, што пеўняў трэба адправiць... на забой. Прычым пасля гэтага птушак перадалi палiцэйскiм, каб тыя iх з'елi. Суд адзначыў, што забой птушак павiнен быў «прадухiлiць паўтарэнне злачынства i паскорыць следства».

Iван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».