Вы тут

Наталля Мысліўчык: Малых варта пакідаць з біялагічнымі бацькамі


Наталля МЫСЛІЎЧЫК, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і галоўны ўрач 36-й гарадской паліклінікі, упэўнена, што малых варта пакідаць з біялагічнымі бацькамі і змагацца за сям'ю да апошняга.


Для кожнага дзіцяці, згодна з Дэкрэтам № 18, пасля выяўлення ў сям'і небяспечнага становішча распрацоўваецца індывідуальны план работы. У залежнасці ад узросту малога медыцынскія супрацоўнікі наведваюць жыллё раз на тыдзень, пакуль немаўляці няма года. Раз на два тыдні — пакуль дзіцяці не споўніцца тры, пасля — раз на месяц.

— Мы заўжды даём бацькам шанц захаваць сям'ю. Але можам і ў сем раніцы прыйсці, і ў восем вечара, каб бацькі ведалі, што яны пад кантролем.

Калі ж маці і бацька ўсё роўна п'юць ці прымаюць наркотыкі, можа паўстаць пытанне пра адабранне малых. Тое ж можа здарыцца, калі яны не выконваюць свае абавязкі: дзіця някормленае, неадзетае, нямытае.

Тым не менш, нягледзячы ні на якія ўмовы (у межах дапушчальных), дзіцяці ўсё роўна лепш з бацькамі, лічыць дэпутат:

— Адабранне з сям'і — гэта заўжды вялізны стрэс для дзіцяці. Лепш лішні раз напужаць бацькоў, пагражаючы адабраннем малога, каб яны ўсё ж заварушыліся і нешта зрабілі. Мы ведаем, як такія дзеці любяць сваіх мам і бясконца пакрываюць іх, хлусяць, каб падаць усё ў найлепшым свеце.

Няма аўтакрэсла — не выпішуць з раддома, няма вагаў — забяруць немаўля. Па такім прынцыпе падыходзяць да бацькоў у Амерыцы. Там іх не ўгаворваюць і не пераконваюць даглядаць уласных дзяцей. Не ведаеш, як гэта рабіць — дзіця забяруць і аддадуць іншым людзям. А вось у многіх нашых бацькоў адказнасць за сваё дзіця проста не сфарміравана. За час цяжарнасці яны не паспяваюць падрыхтавацца да яго нараджэння, не ведаюць, як клапаціцца пра немаўля. Яны часта здольны перакладваць адказнасць на медыкаў, выхавальнікаў, настаўнікаў: маўляў, тыя прыйдуць, усё пакажуць і дапамогуць.

— Цяжарным недастаткова толькі наведаць некалькі абавязковых лекцый пры паліклініцы і паслухаць пра падрыхтоўку да родаў. Карысна больш паглыблена рыхтавацца да нараджэння дзіцяці, каб ведаць, што цябе чакае, і праходзіць курс у спецыяльных школах для маладых бацькоў.

Дапамагчы сем'ям з ярлыком «сацыяльна небяспечныя» захаваць сваіх дзяцей можна толькі праз іх уласнае жаданне. Ніякія адміністрацыйныя ўздзеянні не дапамогуць.

— Не трэба адбіраць дзяцей толькі таму, што ў небяспечнай сям'і «можа нешта здарыцца». А можа, і не здарыцца, — упэўнена дэпутат. — Чым у такіх бацькоў узмацніць адказнасць, чым пакараць за паводзіны? Даць штраф? Але ў іх і так не хапае сродкаў набыць самае неабходнае. Гэтым толькі дзіцяці горш зробіш. Галоўнае, каб у бацькоў было жаданне стаць лепшым. Калі яго няма — нічога не дапаможа.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Няма жадання — ніхто не дапаможа

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.