Вы тут

Што новага прапануе сфера бытавых паслуг?


Кожны пяты аб'ект бытавога абслугоўвання — гэта цырульня, кожны восьмы — СТА. Шырока распаўсюджаны таксама майстэрні па рамонце і пашыве швейных вырабаў і абутку, рамонце і ўстаноўцы камп'ютараў, офісных і іншых машын і абсталявання, пункты арэнды і пракату. Усяго ў краіне аказваецца 157 відаў бытавых паслуг.


Вёска чакае прадпрымальнікаў

На пачатак года ў гэтай галіне працавалі 33,7 тысячы суб'ектаў гаспадарання больш чым у 27,4 тысячы аб'ектаў. Толькі 13 працэнтаў з зарэгістраваных юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў аказваюць бытавыя паслугі ў сельскіх населеных пунктах. Яшчэ траціна працуе ў райцэнтрах.

— За мінулы год у сферу ўдалося прыцягнуць каля 3,3 тысячы суб'ектаў, якімі было адкрыта 3,7 тысячы новых аб'ектаў. Пры гэтым каля паловы з іх прыйшліся на раённыя цэнтры і сельскую мясцовасць, — гаворыць начальнік упраўлення сацыяльнай сферы і паслуг Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Валяр'ян БЯСПАЛЫ.

Летась на рамонт, тэхнічнае перааснашчэнне аб'ектаў з мясцовых бюджэтаў было накіравана тры мільёны рублёў. На наступныя тры гады на фінансаванне мерапрыемстваў дзяржаўных праграм па бытавым абслугоўванні запланавана прыцягнуць больш за 21 мільён рублёў — як за кошт мясцовых бюджэтаў, так і ўласных сродкаў арганізацый.

Драй-бар і пракат сегвэяў

Сталічная сфера бытавога абслугоўвання налічвае 31,7 тысячы працоўных месцаў. Найбольшая колькасць аб'ектаў традыцыйна ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах. 97 працэнтаў суб'ектаў гаспадарання — прыватнікі. Амаль кожны трэці аказвае паслугі з выездам да заказчыка і арганізуе сваю дзейнасць пераважна ў інтэрнэце.

— Мяркуем, што развіццё новых паслуг будзе ў такіх кірунках, як індустрыя прыгажосці, аўтасэрвіс, рамонт і будаўніцтва жылля, клінінг, — дзеліцца першы намеснік начальніка ўпраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Наталля СУЙКОВА.

А вось якія навінкі ўжо з'явіліся ў сталіцы. Напрыклад, салоны прыгажосці для мужчын, дзе могуць не толькі падстрыгчы, але і зрабіць манікюр, педыкюр, прадаюць мужчынскую касметыку. Адкрыўся драй-бар — там аказваюць экспрэс-паслугі па мыцці галавы і ўкладцы валасоў. Развіваецца пракат у сферы актыўнага адпачынку. Гараджанам прапануюць у арэнду сегвэі (від двухколавага транспарту), электракатамараны. Попытам карыстаецца абсталяванне для правядзення вечарынак.

Наталля Суйкова расказала таксама пра будучыню лазні № 1, што на вуліцы Багдана Хмяльніцкага. Рамонтныя работы там нарэшце пачнуцца ў сярэдзіне гэтага года. Адкрыць абноўленую лазню плануюць да канца 2019-га. Яе знешні воблік застанецца ранейшы, а ўнутры ўсё будзе цалкам мадэрнізавана. На першым паверсе размесціцца міні-цырульня на два месцы, бар, басейн. На другім — агульныя парыльні (мужчынскае і жаночае аддзяленні на 28 чалавек кожнае) і два нумары люкс. Будзе прадугледжана спецыяльнае абсталяванне для інвалідаў.

Беспрэцэдэнтныя льготы

Летась былі прынятыя тры важныя для сферы дакументы — Указ № 337 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб», Указ № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання» і Дэкрэт № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».

— На наш погляд, былі ўстаноўлены беспрэцэдэнтныя льготы, — лічыць Валяр'ян Бяспалы. — Так, Дэкрэт № 7 мінімізаваў умяшанне службовых асоб у працу суб'ектаў гаспадарання. Апошнія цяпер самі могуць устанаўліваць рэжым работы, вызначаць парадак фарміравання заказаў, маюць права не ўзгадняць выкарыстанне гаража з членамі таварыства.

Пры Мінгарвыканкаме створана працоўная група, якая тлумачыць грамадзянам работу дэкрэта. У яе ўваходзяць галоўны санітарны ўрач сталіцы, прадстаўнікі МНС, камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва, упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання гарвыканкама.

— На сустрэчах мы анансуем свае працоўныя тэлефоны, — заўважае Наталля Суйкова. — Мы абсалютна адкрыты для тлумачэння палажэнняў Дэкрэта № 7.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Салоны прыгажосці для мужчын

Выбар рэдакцыі

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.

Грамадства

Якія сацыяльныя ініцыятывы беларусаў атрымалі прызнанне на Sосіаl Wееkеnd

Якія сацыяльныя ініцыятывы беларусаў атрымалі прызнанне на Sосіаl Wееkеnd

Прыз сімпатый гледачоў заваявала ініцыятыва «Школа бацькоўства».

Грамадства

Гісторыя дзяўчыны, якая перамагла анарэксію

Гісторыя дзяўчыны, якая перамагла анарэксію

Здараецца, што ў пагоні за прыгожай фігурай некаторыя дзяўчаты зусім перастаюць есці.

Грамадства

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Яна добра памятае той летні дзень. За акном сталі чутныя роў матацыклаў і нямецкая гаворка.