Вы тут

Прэзідэнт сустрэўся з удзельнікамі Гульняў у Пхёнчхане


Нагода была святочная: кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўручыў узнагароды спартсменам і трэнерам за прафесійнае майстэрства і паспяховае выступленне ў карэйскім Пхёнчхане. Размова ў Прэзідэнта атрымалася даволі прадметнай — абмеркавалі праблемныя пытанні і планы на найбліжэйшы час.


Ор­дэ­нам «За аса­біс­тую муж­насць» і га­на­ро­вым зван­нем «За­слу­жа­ны май­стар спор­ту Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь» узнагароджана бія­тла­ніст­ка На­дзея Скар­дзі­на.

Свой візіт у Палац Незалежнасці алімпійцы пачалі з экскурсіі. Як неаднойчы гаварылася, нашы спартсмены, выступаючы на розных міжнародных спаборніцтвах, робяць такую ж працу, як і дыпламаты, прадстаўляючы Беларусь ва ўсім свеце. Учора яны пабывалі ў залах, дзе праходзяць перагаворы, абмяркоўваюцца актуальныя пытанні нацыянальнай і знешняй палітыкі. Тыя, чые перамогі аб'ядноўваюць і натхняюць, — нашы спартсмены — пасля экскурсіі адправіліся на шчырую размову з кіраўніком дзяржавы.

Перад уручэннем узнагарод Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў зале сабраліся мужныя людзі. «На зімовых Гульнях мы былі сведкамі жорсткай барацьбы не толькі на стадыёнах, але і ў судзейскіх кулуарах. Нават у міждзяржаўных адносінах», — адзначыў Прэзідэнт. Алімпійскае золата ў жаночай біятлоннай эстафеце, мабыць, і стала для кагосьці нечаканасцю, але не для беларускіх балельшчыкаў. «Нашы дзяўчаты малайцы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ўпершыню так пільна сачыў і за Параалімпійскімі гульнямі. Як аматар спорту Прэзідэнт адзначыў: «Вы проста прыгажуны! Я, напрыклад, не мог адарвацца ад экрана, гледзячы на ўсе вашы гонкі. Я хварэў за вас не менш, чым за нашых алімпійцаў».

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім за ўклад у развіццё спорту і ўручыў узнагароды. Так, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава атрымала ордэн «За асабістую мужнасць». Гэта вельмі рэдкая ўзнагарода. Такім жа ордэнам і ганаровым званнем «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» адзначаны біятланісткі Дзінара Алімбекава, Ірына Крыўко і Надзея Скардзіна. Трохразовая параалімпійская чэмпіёнка і бронзавы прызёр зімовых Гульняў у Пхёнчхане Святлана Саханенка ўзнагароджана ордэнам Айчыны ІІІ ступені з прысваеннем ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь». Узнагароды і ганаровыя званні атрымалі і іншыя спартсмены, якія годна прадставілі нашу краіну.

Далей яны разам з Прэзідэнтам абмеркавалі розныя аспекты нацыянальнага спорту. Спартсмены расказалі, як гэты сезон выглядаў «знутры». Гаварылі і пра сэрвісную частку. У біятлоне, напрыклад, гэта датычыцца падрыхтоўкі лыж, якая можа захаваць каштоўныя секунды. Дар'я Домрачава расказала, што былі ў гэтым плане некаторыя праблемы на першым крузе гонак. Наконт трэнераў Надзея Скардзіна лічыць, што гады пасля сочынскай Алімпіяды былі даволі цяжкімі, але нарэшце праграма падрыхтоўкі стала найбольш камфортнай для біятланістак.

Аляксандр Лукашэнка ўважліва выслухаў суразмоўцаў, пры гэтым зрабіў акцэнт на тым, што неабходны адпаведныя высокія вынікі. Прэзідэнт раскрытыкаваў выступленне біятланістаў-мужчын на гэтай Алімпіядзе і адзначыў, што такога быць не павінна. З інвентаром праблем не будзе, але трэба, каб былі тыя, хто працуе на вынік. Таленавіты спартсмен будзе ісці да сваёй перамогі, калі ў яго ёсць жаданне.

Хутка адбудзецца буйная нарада па зімовых відах спорту ў Прэзідэнта, дзе дэталёва разбяруць, што было зроблена, а што ўпушчана. «Я ўжо казаў пра тое, што мы зробім рашучы крок на працягу года-двух, каб нам на больш значны ўзровень падняць падрыхтоўку лыжнікаў у нашай краіне», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым Прэзідэнт расказаў і пра канкрэтныя планы па развіцці гэтага кірунку: «Мы абавязкова пабудуем так званую трубу ў Беларусі. Я хацеў бы, каб гэта было на працягу года зроблена. Ужо зараз праводзяцца разведвальныя работы. Мы знойдзем сродкі для таго, каб узвесці гэта збудаванне, каб нашы лыжнікі — і спартсмены, і аматары — маглі круглы год займацца на снезе».

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што кампанія «Марка» зоймецца вытворчасцю лыжных ботаў, а канструктары МТЗ ужо распрацоўваюць ратракі — гусенічны трактар для падрыхтоўкі лыжных трас. Таксама даручана заняцца распрацоўкай сваіх лыжаролераў. «Трэба, каб зрабілі ўсё. Калі не могуць адразу зрабіць, закупім. Але неабходна рабіць гэта ўсё ў сябе», — падкрэсліў Прэзідэнт. Да таго ж плануецца за лета паставіць у спецыялізаваныя трэніровачныя цэнтры снегавыя гарматы, ратракі і неабходны інвентар.

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.

Грамадства

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

Мы з Аленай Варановіч пазнаёміліся выпадкова, на вуліцы. Адразу разгаварыліся і знайшлі агульную мову. Тады за кубкам кавы яна сказала мне важныя словы: «Ніколі не губляй мару дзяцінства».

Спорт

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Як трэнер пабудаваў сістэму, якая выхоўвае алімпійскіх чэмпіёнаў.