Вы тут

Гродзенскія ўлады маюць намер зрабіць адзіны бязвіз для двух раёнаў


Падчас прэс-канферэнцыі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў паведаміў, што гэта будзе тэрыторыя, якая знаходзіцца паміж двума бязвізавымі раёнамі – Свіслацкім і Гродзенскім. Зараз трапіць з аднаго ў другі бязвізаваму турысту немагчыма, што зніжае турыстычны патэнцыял гэтых мясцін. Дарэчы, у гродзенскіх улад ёсць намер выйсці з прапановай злучыць у бязвізавую зону абодва раёны, але гэта справа на перспектыву, падкрэсліў Уладзімір Краўцоў.


Па словах губернатара, зараз у Свіслацкім раёне у рамках бязвізавай зоны пачалі актыўна працаваць турыстычныя фірмы. Яны ўключаюць у свае маршруты знакамітыя мясціны Свіслацкага раёна.

Сярод цікавых аб'ектаў можна назваць былы палац графа Тышкевіча – сенатара ВКЛ. Яго сядзіба знаходзіцца на ўскрайку Белавежскай пушчы. У гэтых мясцінах жыў вядомы паўстанец Кастусь Каліноўскі.

Прыцягнуць увагу турыстаў можна аб'ектамі, звязанымі з дзвюма сусветнымі войнамі. Але найбольш прывабным месцам з'яўляецца Белавежская пушча, чвэрць якой знаходзіцца на тэрыторыі Свіслацкага раёна. Астатняя частка пушчы – у Брэсцкай вобласці. Як адзначыў Уладзімір Краўцоў, брэсцкія  ўлады сумесна з гродзенцамі выступілі за тое, каб уся  Белавежская пушча ўвайшла ў зону бязвізу

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.