Вы тут

Дэкада студэнцкай навукі пройдзе ў БДЭУ


З 2 па 13 красавіка ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце разгорнецца Дэкада студэнцкай навукі "Моладзь у навуцы і бізнесе—2018".


Праграма ўключае правядзенне міжнародных канферэнцый, майстар-класаў з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання і прыватных кампаній, экскурсіі, прэзентацыі, круглыя ​​сталы і многае іншае.

2 красавіка адкрыецца выстаўка "Моладзь у навуцы". 3 красавіка адбудзецца фінал конкурсу "Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя БДЭУ", студэнты прымуць удзел у круглым стале "Кар'ера з замежнымі мовамі".

4 красавіка пачне работу трохдзённая 11-я міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў "Нацыянальная эканоміка Рэспублікі Беларусь: праблемы і перспектывы развіцця".

5 красавіка студэнцкай моладзі раскажуць пра магчымасці атрымання "двайнога дыплома" ва ўніверсітэце Браганса (Партугалія), які з’яўляецца партнёрам БДЭУ, таксама адбудзецца серыя семінараў і майстар-класаў.

На 9 красавіка запланаваны фінал праекта "Маркет ідэй" — конкурсу студэнцкіх стартап-праектаў.

10 красавіка пройдуць алімпіяды па нямецкай, французскай, іспанскай мовах і лагістыцы. Цікавай абяцае стаць дэбат-пляцоўка "Узаемаадносіны ў падатковым кантролі: партнёрства або канфрантацыя".

11 красавіка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё 11-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Нацыянальная эканоміка Рэспублікі Беларусь: праблемы і перспектывы развіцця", на якой выступяць прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага інавацыйнага фонду, Банка развіцця Рэспублікі Беларусь. Таксама будуць арганізаваныя круглыя ​​сталы "Супрацоўніцтва Беларусі і краін Лацінскай Амерыкі: праблемы і перспектывы" і "Актуальныя пытанні эканомікі АПК" (на базе Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі).

12 красавіка пройдзе ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў мерапрыемстваў дэкады.

13 красавіка, у апошні дзень дэкады, адбудуцца 5-я Міжвузаўвская студэнцкая навуковая канферэнцыя "ЭКОН—2018: сусветная эканоміка і міжнародны бізнес", а таксама ўніверсітэцкі этап конкурсу навуковага слэму "Falling walls".

Летась удзельнікамі Дэкады студэнцкай навукі сталі больш як 1800 студэнтаў з Беларусі, Расіі, Казахстана і Туркменістана. У гэтым годзе плануецца ўдзел каля 2000 студэнтаў з Расіі, Чэхіі, Латвіі і Азербайджана.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.