Вы тут

У Чэрвені 27 сакавіка бачылі снегіроў


Дзіва дзіўнае: надоечы да нас на старую алычу прыляцелі... снегіры! Зноў...


Першы раз мы бачылі іх, як належыць, узімку, 17 студзеня, а другі — 27 сакавіка, можна сказаць, разам са шпакамі. Яны скакалі па галінках, чысцілі дзюбкі, пазіралі, ці няма тут чым пажывіцца. Каб не спудзіць іх, дзверы на лоджыю мы адчыняць пабаяліся: здымалі проста праз акно, на максімальным павелічэнні. А потым яшчэ і любаваліся...

Чытала, дарэчы, што адны снегіры прылятаюць у Беларусь на зімоўку, а другія жывуць тут круглы год. Гняздуюцца ў яловых лясах, дзе іх амаль ніхто не бачыць. А тут — пад уласным акном... Ці ж не дзіва?!

Святлана АДАМОВІЧ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Снегіры «вяснуюць» у Чэрвені

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Электронны гандаль у нашай краіне працягвае расці. 

Грамадства

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

У Машы Афанасій жыве каля года. Такі незвычайны падарунак ёй зрабіў сябар.

Грамадства

Удзельнікі праекта «Настаўнік для Беларусі» стануць «свежым ветрам» у педкалектыве

Удзельнікі праекта «Настаўнік для Беларусі» стануць «свежым ветрам» у педкалектыве

1 верасня ў беларускія школы ў невялікіх населеных пунктах прыйдуць 12 крэатыўных і неабыякавых педагогаў, якія павінны ўдыхнуць у іх новае жыццё.

Эканоміка

Зменіцца парадак прыняцця рашэнняў у сумесных домаўладаннях

Зменіцца парадак прыняцця рашэнняў у сумесных домаўладаннях

Гэта прадугледжана новай рэдакцыяй Жыллёвага кодэкса, якая была прынята сёлета ў пачатку мая, а ўступіць у сілу з 1 студзеня наступнага года.