Вы тут

Інэса Плескачэўская прэзентавала кнігу пра Францыска Скарыну


«Гістарычныя вандроўкі з Францыскам Скарынам» — назва кнігі журналісткі Інесы Плескачэўскай, якая пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда». Днямі чарговы раз будучыя чытачы змаглі азнаёміцца з выданнем у мінскай кнігарні «Прэзентацыя».


А яшчэ раней аўтограф-сесіі, прэзентацыі кнігі аўтар, якая сабрала пад адной вокладкай шэраг эсэ, нарысаў, напісаных з розных адрасоў, звязаных з жыццём, кніжнай дзейнасцю беларускага, усходнеславянскага першадрукара, правяла ў кнігарні «КнігаПоліс», Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у родным Гомелі. Перш чым увасобіцца ў кнігу, тэксты друкаваліся ў газетах «СБ. Беларусь сегодня» і «Сельская газета». Інеса Плескачэўская пабывала ў росшуках новага матэрыялу ў Кракаве, Падуі, расказала пра пражскія сляды Скарыны. І зрабіла гэта надзвычай папулярна, з разлікам на масавага чытача, ды і ў спадзяванні, што гісторыя, таямніцы асветніцтва ў даўніну зацікавяць, павінны зацікавіць моладзь, тых, хто раней і не надта прыслухоўваўся да імені першадрукара, не быў узбагачаны веданнем дэталяў, акалічнасцяў яго жыцця, яго шматграннай дзейнасці.

Фінансавую падтрымку ў рэалізацыі праекта па выданні кнігі Інесы Плескачэўскай «Гістарычныя вандроўкі з Францыскам Скарынам» аказала міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Працяг падарожжаў з Францыскам Скарынам

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.