Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Вялікаднем


Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 1 красавіка 2018 года.


Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Вялікаднем!

У гэтыя цудоўныя дні мы звяртаемся да каштоўнасцяў, якія ляжаць у аснове хрысціянства, праслаўляем высакародныя ідэалы гуманізму, імкненне да міру і справядлівасці.

Бязмежная міласэрнасць і глыбокая вера схіляюць людзей да спагады, а трапяткія адносіны да шматвяковых духоўных традыцый дораць надзею на перамогу дабра ў кожным кутку нашай планеты.

Вялікдзень нагадвае нам пра высокае прызначэнне чалавека служыць блізкім і дапамагаць тым, хто пакутуе, пра важнасць узнімацца над мітуснёй і дробным разладам, дасягаць згоды ў дамах і сем'ях.

Няхай светлае свята Уваскрэсення Хрыстовага прыўнясе ў ваша жыццё цяпло і радасць вясенняга адраджэння.

Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Цяпло і радасць веры

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.