Вы тут

Запасаў калійнай солі хопіць на 175 год здабычы


Напярэдадні Дня геолага, які адзначаюць у першую нядзелю красавіка, прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сустрэліся з журналістамі ў Нацыянальным прэс-цэнтры і расказалі пра мінеральна-сыравінны запас краіны.


Фота: shkolazhizni.ru

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй ХМЕЛЬ праінфармаваў, што на мінулы год у галіне геалогіі былі даведзены два найважнейшыя мэтавыя паказчыкі — прырост запасаў нафты на 0,6 млн тон і прырост параметрычных і глыбокіх свідравін. Абедзве задачы паспяхова выкананы. У прыватнасці, кампанія «Беларуснафта» ў 2017 годзе здабыла 1,65 млн тон нафты, а Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі за кошт выяўлення новых радовішчаў забяспечыў прырост запасаў нафты на ўзроўні 641 тыс. тон. Андрэй Хмель растлумачыў, што пры захаванні існуючага ўзроўню здабычы запасаў нафты хопіць на 30 гадоў выпрацоўкі.

Наша краіна мае вялікія запасы калійнай і каменнай солі. Балансавыя запасы калійнай солі складаюць больш за 7 млрд тон, якіх хопіць на 175 гадоў. Цяпер здабываецца ўсяго толькі каля 40 млн тон у год. «Беларуськалій» можа павялічыць здабычу пры ўмове, што будзе большы попыт на прадукцыю. Запас каменнай солі ў краіне складае 21 млрд тон, а ўзровень здабычы — 2 млн тон у год.

Што датычыцца высакародных металаў, то ў Беларусі ёсць іх праявы ў Стаўбцоўскім раёне. Але паколькі яны невялікія, то і распрацоўка пакуль што прызнана эканамічна немэтазгоднай.

Летась на тэрыторыі Беларусі было адкрыта радовішча базальтавых парод. Усяго ж папярэдне вывучаныя запасы базальту ў нашай краіне складаюць каля 200 млн тон. Базальты выкарыстоўваюцца пры вытворчасці каменнай ваты. Зараз наша краіна закупляе базальты, але пасля здабычы сваіх будзе супастаўлены кошт імпартнай і айчыннай сыравіны. Сёння эканамічны складнік вельмі важны, а перад Мінпрыроды яшчэ стаіць задача рацыянальнага і беражлівага выкарыстання рэсурсаў.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Запасаў нетраў хопіць надоўга

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.