Вы тут

Ягор Грынько — пераможца Нацыянальнага чэмпіянату Амерыкі па шахматах


Сямігадовы беларус стаў пераможцам Нацыянальнага чэмпіянату Амерыкі па шахматах.


У ЗША сям'я Грынько пераехала зусім нядаўна — у жніўні мінулага года. Бацьку Ягора перавялі з Гомеля ў іншае падраздзяленне ІT-кампаніі. На радзіме хлапчук пачаў займацца шахматамі па ініцыятыве мамы Таццяны, якая і навучыла Ягора правілам гульні. Даволі хутка малы абыграў маму, таму бацькі вырашылі аддаць дзіця ў спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву № 3 па шахматах. Там ён займаўся пад кіраўніцтвам трэнера-выкладчыка школы Марыны Церашковай, якая пасадзейнічала яго першым перамогам у розных спаборніцтвах.

Вядучы рэферэнт упраўлення спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама Алеся Рашанок расказала, што дзякуючы настойлівасці бацькоў і цязе самога хлопчыка да шахмат заняткі ў ЗША працягваліся самастойна: малы вырашаў да 30 шахматных задач у дзень:

— Цяпер сям'я Грынько жыве ў штаце Каліфорнія, які з'яўляецца адным з самых дарагіх у ЗША. Дарэчы, адны заняткі з персанальным трэнерам там каштуюць $55 у гадзіну. Бацькі Ягора знайшлі іншае выйсце. Ён стаў праходзіць анлайн-курс расійскага трэнера па шахматах. За паўгода хлопчык палепшыў вынік і паспеў паўдзельнічаць у 12 турнірах. У мясцовых спаборніцтвах па шахматах, якія праходзілі ў гарадах Куперціна, Фрымонт і Сан-Рамон, Ягор заняў тры першыя і адно другое месца. Між тым нацыянальныя чэмпіянаты ў ЗША праходзяць два разы на год, іх удзельнікі гуляюць толькі ў сваёй узроставай катэгорыі.

І вось неўзабаве сямігадовы шахматыст на Нацыянальным юнацкім шахматным кангрэсе (Nаtіоnаl Junіоr Сhеss Соngrеss), які праходзіў з 10 па 11 сакавіка, заняў першае месца. Ён набраў 4,5 з 5 балаў і абыграў 22 удзельнікаў сваёй узроставай катэгорыі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Шах і мат!

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».