Вы тут

Заканадаўчае забеспячэнне перспектыўнага развіцця краіны


Выступленне старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. У. Мясніковіча на адкрыцці чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Паважаныя члены Савета Рэспублікі!

Паважаныя запрошаныя!

Фота: БЕЛТА

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам у ІV квартале 2017 г. і ўжо сёлета прыняты шэраг сістэмных рашэнняў, накіраваных на ўдасканаленне сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы на сучасным этапе, над выкананнем якіх працуюць дзяржорганы і арганізацыі нашай краіны. Гаворка ў першую чаргу ідзе пра пакет дэкрэтаў, у якіх замацаваны канкрэтныя меры ў сферы прадпрымальніцтва, занятасці, лічбавай эканомікі.

Кіраўніком дзяржавы вызначаны і колькасны арыенцір развіцця — дасягненне да канца наступнай пяцігодкі ВУП у аб'ёме 100 млрд долараў ЗША, гэта значыць, па сутнасці, падваенне гэтага паказчыка за найбліжэйшыя 8 гадоў. Каб выйсці на такі ўзровень развіцця, тэмпы росту нацыянальнай эканомікі ў гэты перыяд павінны перавышаць сярэднесусветныя.

Гэта стратэгічная комплексная задача не толькі ўрада, але і парламента, усіх без выключэння дзяржаўных органаў, усёй кіраўніцкай вертыкалі.

У лютым 2018 года прайшла значная агульнадзяржаўная палітычная падзея — выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Дэпутатамі абрана больш за 18 тысяч чалавек — гэта сур'ёзны рэсурс для вырашэння актуальных пытанняў развіцця рэгіёнаў і краіны ў цэлым.

Адбыліся першыя сесіі мясцовых Саветаў дэпутатаў, падчас якіх выбраны старшыні Саветаў і іх намеснікі, сфарміраваны прэзідыумы і пастаянныя камісіі. У склад цяперашняга дэпутацкага корпуса ўвайшлі дастойныя, актыўныя і неабыякавыя людзі, якія ведаюць чаканні сваіх выбаршчыкаў, здольныя эфектыўна і з улікам сучасных патрабаванняў арганізаваць работу органаў мясцовай улады, а галоўнае — яны ўмеюць працаваць з людзьмі. Гэта рэальны кадравы рэзерв нашай дзяржавы.

У новых рэаліях неабходна павышаць як ролю мясцовых Саветаў дэпутатаў, так і іх адказнасць за ажыццяўленне тых правоў і абавязкаў, якімі яны зараз надзелены. Аб'яднанню патэнцыялу мясцовых Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў і скаардынаванасці іх намаганняў на павышэнні якасці і выніковасці працы павінна спрыяць дзейнасць Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі. Мяркую, што мы ў найбліжэйшы час правядзём для старшыняў абласных, раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў семінар-вучобу па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў і ўзмацнення ролі мясцовых Саветаў у вырашэнні праблем жыццезабеспячэння насельніцтва.

Прынятыя кіраўніком дзяржавы рашэнні па сацыяльна-эканамічным развіцці патрабуюць прынцыпова новых дзеянняў з боку Савета Рэспублікі па ўдасканаленні прававой базы, якая рэгулюе адносіны ў сферы дзелавой ініцыятывы, інвестыцыйнай дзейнасці, дзяржаўна-прыватнага партнёрства, павышэння жыццёвага ўзроўню людзей, іх сацыяльнай абароны і многіх іншых пытанняў.

У студзені гэтага года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам зацверджаны план падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год, у адпаведнасці з якім плануецца распрацоўка 39 законапраектаў, а таксама дзвюх канцэпцый законапраектаў. Работа па рэалізацыі гэтага ўказа павінна прадугледжваць нарматыўнае прававое забеспячэнне практычнай рэалізацыі пяці асноўных прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджаных пятым Усебеларускім народным сходам: інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя, маладзёжная палітыка.

Падчас вясновай сесіі нам трэба будзе разгледзець больш за 20 законапраектаў.

Заканатворчая дзейнасць на сучасным этапе патрабуе ўкаранення інавацыйных механізмаў падрыхтоўкі і прыняцця (выдання) нарматыўных прававых актаў. У першую чаргу — арганізацыі належнага прагназавання наступстваў прыняцця актаў заканадаўства, ацэнкі іх рэгулюючага ўздзеяння і навуковай экспертызы.

Адкрыццё сесіі Савета Рэспублікі супала з асаблівым святам — Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Са святам Вас, паважаныя калегі!

Упэўнены, што палітычная воля, выкладзеная ў Дагаворы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, будзе ў поўным аб'ёме рэалізавана на карысць нашых народаў і краін.

У красавіку 2018 года на пасяджэнні Міжпарламенцкай асамблеі СНД плануецца разгледзець вынікі дзейнасці асамблеі за мінулы год. Беларускай дэлегацыі лічу неабходным выступіць з прапановай аб узмацненні парламенцкага маніторынгу за збліжэннем заканадаўства дзяржаў — удзельніц СНД, у тым ліку праз імплементацыю мадэльных заканадаўчых актаў, што распрацоўваюцца асамблеяй, у нацыянальнае заканадаўства. За 25 гадоў МПА СНД распрацавала больш за 300 мадэльных актаў, якія закранаюць практычна ўсе сферы грамадскіх адносін. Варта прааналізаваць эфектыўнасць гэтай працы.

Важным кірункам нашай дзейнасці застаецца далейшае развіццё міжпарламенцкага супрацоўніцтва ў двухбаковым фармаце і на шматбаковых пляцоўках. У лютым гэтага года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця М. А. Шчоткінай і пры актыўным удзеле парламенцкай групы па МУР у Мінску па ініцыятыве Беларусі адбыўся першы Рэгіянальны форум каардынатараў па дасягненні МУР, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі 40 краін і шэрагу міжнародных арганізацый. Мерапрыемства дазволіла выпрацаваць канкрэтныя рашэнні па арганізацыі дзейнасці па дасягненні МУР. Ініцыятыўная дзейнасць па гэтым кірунку будзе прадоўжана Саветам Рэспублікі і на іншых міжнародных пляцоўках.

2018 год аб'яўлены кіраўніком дзяржавы Годам малой радзімы. Рэгіянальнае развіццё мае прынцыповае значэнне для эфектыўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы.

Наша, Савета Рэспублікі, задача — мабілізаваць сілы на тое, каб кожны населены пункт быў добраўпарадкаваны і людзі жылі на годным узроўні.

Не менш адказнае для нас разам з урадам і абласцямі пытанне — развіццё прамыслова-тэрытарыяльных кластараў. Актыўна ідзе праца па Оршы, Брэсцкі аблвыканкам прыняў рашэнні па горадзе Баранавічы і Баранавіцкім раёне. Будуць і іншыя праекты. Мяркую, што гэта будуць рэальныя пункты росту новай эканомікі.

Хачу пажадаць усім нам плённай і паспяховай работы.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.