Вы тут

Падаткі за здачу ў наём растуць


У Мінску на 6,3 % павялічыліся стаўкі падаходнага падатку ў фіксаваных сумах з фізічных асоб, якія атрымліваюць прыбытак ад здачы ў арэнду жылых, нежылых памяшканняў і машына-месцаў. Адпаведнае рашэнне прынята на другой сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання.


Намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Вольга Кішко растлумачыла, што карэкціроўка ставак абумоўлена неабходнасцю іх адаптацыі да інфляцыйных працэсаў. Новы памер ставак падаходнага падатку за здачу жылых памяшканняў (за пакой, які здаецца) у першай эканоміка-планіровачнай зоне сталіцы склаў 32,5 рубля (павышэнне на 2 рублі), у другой — 27 рублёў, у трэцяй і чацвёртай — 23 рублі (павышэнне на 1,5 рубля), у пятай — 18,5 рубля (на 1 рубель).

Новыя стаўкі падаходнага падатку за здачу ў арэнду нежылых памяшканняў (за выключэннем гаражоў, машына-месцаў) за 1 квадратны метр плошчы ў першай і другой эканоміка-планіровачных зонах цяпер складаюць 5,3 рубля, у трэцяй — 3,5 рубля, у чацвёртай і пятай — 3 рублі. Стаўкі змяніліся і для тых, хто здае ў арэнду металічныя, драўляныя гаражы і машына-месцы. Яны сталі вышэй за папярэднія на 0,4—0,5 рубля. Для арэндадаўцаў жалезабетонных або цагляных гаражоў — на 0,7—0,8 рубля.

Вольга Кішко паведаміла, што па стане на 1 студзеня 2018 года ў Мінску зарэгістравана больш за 61 тысячу фізічных асоб, якія аплачваюць падаходны падатак у фіксаваных сумах. Іх плацяжы ў бюджэт летась перавысілі 14 млн рублёў. Чакаецца, што прыбыткі бюджэту сталіцы ў сувязі са зменай памераў ставак сёлета павялічацца больш чым на 891 тыс. рублёў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.