Вы тут

У Гродзенскай вобласці рамантуюць палацы і дарогі


Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў расказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Шчучыне аб надзённых і перспектыўных праектах рэгіёна.


Падтрымаюць інвестараў

Так супала, што Год малой Радзімы адметны яшчэ і юбілейнымі датамі многіх населеных пунктаў, у тым ліку і Гродна. Напрыклад, абласному цэнтру сёлета споўніцца 890 гадоў, Астраўцу — 650, Дзятлаву — 520, Зэльве — 760, Смаргоні — 515 гадоў. Будуць адзначацца і юбілеі вядомых людзей.

— Гэта добрая магчымасць, каб мабілізаваць усе здольнасці, дадаць прыгажосці і ўтульнасці Гродзеншчыне падчас Года малой Радзімы, — падкрэсліў Уладзімір Краўцоў.

У першую чаргу варта звярнуць увагу на гістарычныя і архітэктурныя помнікі. Многія з іх патрабуюць рэканструкцыі. У мінулым годзе пачаліся работы на такіх знакавых для рэгіёна аб'ектах, як Стары Замак і Каложская царква ў Гродне, Крэўскі, Гальшанскі, Навагрудскі і Лідскі замкі. Сродкі на рэканструкцыю выдзяляе дзяржава, абласны бюджэт. Але знаходзяцца і асобныя інвестары. Прыклад таму — рэканструкцыя палаца роду Умястоўскіх у Іўеўскім раёне. Доўгі час гэты прыгожы будынак стаяў пусты і прыходзіў у заняпад. Замежны інвестар не пранікся ідэяй узнаўлення, і ўлады вымушаны былі перадаць палац ва ўласнасць дзяржавы. Але знайшоўся беларус, які за ўласныя сродкі заняўся яго рэканструкцыяй, і зараз там ідуць работы. Такіх людзей улады заўсёды гатовы падтрымаць, — адзначыў Уладзімір Краўцоў.

Прыярытэт мясцовым дарогам

Дарогі для прыгранічнага рэгіёна — яго візітная картка. Дарэчы, ім у сельскай мясцовасці будзе ўдзелена асаблівая ўвага. У гэтым годзе на іх рамонт выдаткавана 50 млн рублёў. Такая значная сума складаецца з бюджэтных сродкаў, часткі транспартнага падатку, ільготнага крэдыту банка. Плануецца адрамантаваць 250 км сельскіх дарог.

Уладзімір Краўцоў паведаміў і аб новых «дарожных» праектах па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча — Беларусь — Украіна». Іх чатыры: два ўчасткі дарогі вядуць да мяжы з Літвой, два да палацава-паркавага комплексу «Свяцк».

Вядома ж, не застануцца без увагі і магістралі. На іх рамонт і ўтрыманне прадугледжана значнае фінансаванне —
35 млн рублёў. Інвестпраграма разлічана на тры гады. Адзін з будучых праектаў — будаўніцтва пуцеправода праз чыгунку каля горада Скідзеля. У хуткім часе плануецца працягваць работу па капітальным рамонце ўчастка трасы М-6 Мінск — Гродна — граніца Рэспублікі Польшча. Пяцікіламетровы ўчастак таксама знаходзіцца ў раёне Скідзеля.

Фестываль пад дэвізам «бязвізу»

Чарговы ХІІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе на пачатку чэрвеня, і ўпершыню на ім змогуць пабываць бязвізавыя турысты.

Галоўнае відовішча — яркае вясёлае шэсце нацыянальных суполак з удзелам цыркачоў, скамарохаў, «сярэднявечных» рыцараў. Цэнтральная плошча будзе ўяўляць беларускі падворак, які стане самым маштабным. Падворкі нацыянальных суполак размесцяцца ў дворыках гістарычнага цэнтра горада.

З новых «фішак» — рэтра-кафэ «на калёсах», механічная дыярама, кірмаш, карнавал аніматараў і шмат чаго іншага. Завершыць другі дзень свята этна-вечарына.

А вось на трэці дзень, у нядзелю, фестываль перамесціцца на Аўгустоўскі канал. Тут гасцей чакаюць гульні, выступленні музычных калектываў, фестываль танца і эка-фестываль.

Плануецца, што на свята прыедзе каля 800 удзельнікаў — прадстаўнікоў нацыянальных суполак з усяе Беларусі. Упершыню будуць прадстаўлены арабы, балгары, кітайцы, латышы, мардвіны і нават індыйскія тамілы.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: На карысць малой Радзімы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.