Вы тут

5 правіл захоўвання зімовага абутку


Прыйшоў час адправіць цёплыя боты ў адпачынак. А каб наступнай зімой яны радавалі вас так, як і гэтай, неабходна ўлічыць некалькі важных нюансаў.


1.  Добра пачысці абутак ад солі, пяску і іншых забруджванняў. Спачатку апрацуй паверхню вільготнай губкай ці анучкай, а пасля сухой. Калі плямы ўеліся, скарыстайся спецыяльнай пенай ці шампунем. Бруд з падэшвы можна прыбраць з дапамогай старой зубной шчоткі.

2. Адрамантуй абутак, калі ёсць неабходнасць. Згубленыя набойкі, няўстойлівы абцас і іншыя дэфекты – гэтыя праблемы павінен вырашаць майстар. Не чакай наступнага сезону, а лепш зрабі ўсё загаддзя. Хая б таму што гэта танней.

3. Нанясі крэм ці спецыяльную фарбу. Так ты папярэдзіш скураныя боты ад перасыхання.

4. Унутр абутку пакладзі паперу. Лепш напхаць ёю старыя шкарпэткі. Гэта дапаможа захаваць правільную форму ботаў. Калі старыя вусцілкі знасіліся, замяні іх на новыя.

5. Захоўвай абутак у кардонных скрынях ці кантэйнерах. Калі такіх няма, можна акуратна скласці боты на паліцах у шафе. У такім выпадку, галоўнае сачыць, каб на іх не збіраўся пыл.

Прытрымлівайся нашых парад і з надыходам першых маразоў любімая зімовая пара зноў парадуе цябе сваім выглядам і цяплом.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.