Вы тут

Сакрэты чаранкоў


  •  У непразрыстым посудзе карэньчыкі ўтвараюцца значна лепш, чым у празрыстым.
  •  Ваду пры выпарэнні лепш не змяняць, а даліваць.
  •  Калі вады занадта шмат, у ніжняй частцы посуду мала кіслароду, чаранкі могуць загніць.
  •  Колькасць чаранкоў важная. Бружмель, напрыклад, не дасць карані, калі ў 200 мл вады будзе знаходзіцца больш за тры галінкі.
  •  Часта для чаранкавання бяруць вельмі доўгія парасткі. Заўважана, што чым ніжэй размешчаны адрэзак сцябла, з якога ўзяты чаранок, тым лепш ён укараняецца. Гэта адносіцца, у прыватнасці, да руж.
  •  Значна лепш укараняюцца чаранкі з бакавых галінак, якія не вельмі моцна растуць.
  •  Чым старэйшая расліна, з якой зразаюць чаранкі, тым горш яны ўкараняюцца.
  •  Калі ў чаранкоў няма лісця, карані лягчэй утвараюцца ў цемры, а пры наяўнасці хоць бы невялікага лісточка або нават яго часткі для ўкаранення неабходна святло.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».