Вы тут

Ратавальнікі Гомельшчыны выцягнулі з ямін жалезнага каня і сапраўднага


Другога красавіка вечарам выратавальнікам Кармянскага раённага падраздзялення МНС давялося даставаць з яміны глыбінёй каля паўтара метра каня. Яго гаспадар з вёскі Вынашаўка не змог самастойна выцягнуць жывёліну. Пры дапамозе гаспадарчага пажарнага рукава і лябёдкі каня дасталі з бруду. Ён не пацярпеў, ветэрынарная дапамога не спатрэбілася.


Ратавальнікаў Гомельскага гарадскога падраздзялення МНС у гэты ж дзень выклікалі ў гаражны кааператыў № 5 па вуліцы Нававетранай, каб дастаць аўтамабіль, які праваліўся пад зямлю.

У прэс-службе гомельскага абласнога ўпраўлення МНС паведамілі, што адбылося абвальванне цаглянай сцяны гаража і вымыванне грунту пад ім. У выніку чаго легкавік "Пежо-206" апынуўся пад зямлёй. Высветлілася, што ў месцы прасядання грунту на глыбіні 4,5 метра праходзіць жалезабетонны каналізацыйны калектар дыяметрам 1200 мм.

Ратавальнікі пры дапамозе крана паднялі дах гаража, пасля чаго аварыйная брыгада прадпрыемства "Гомельводаканал" з выкарыстаннем спецтэхнікі дастала аўтамабіль і пачала работы па раскопцы каналізацыйнага калектара для ліквідацыі прычыны надзвычайнага здарэння. Людзі ў гэтым выпадку не пацярпелі, работа аб'ектаў гаспадарання не прыпынялася. Прычына прасядання грунту ўстанаўліваецца.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.