21 Ліпень, субота

Вы тут

Кар’ерны форум прайшоў у БДУ


Усяго ўдзельнікамі маштабнага мерапрыемства, якое разгарнулася на пляцоўках «Прэзідэнт-гатэля», сталі звыш тысячы студэнтаў: не толькі прадстаўнікі Белдзяржуніверсітэта, але і іншых сталічных ВНУ. Свае прапановы наконт праходжання практыкі, стажыроўкі, а таксама вакансіі для моладзі падрыхтавалі больш як 30 айчынных і міжнародных кампаній.


У гэтым годзе ў аснову канцэпцыі мерапрыемства была пакладзена ідэя мадэлі "Універсітэта 3.0.". Удасканаленне ўзаемадзеяння ВНУ з заказчыкамі кадраў і ўмацаванне сувязяў паміж вышэйшай школай і прадпрыемствамі сталі ключавымі тэмамі дыскусійных і тэматычных пляцовак форуму, арганізаваных для студэнтаў, кампаній і каардынатараў падраздзяленняў БДУ.

"Спадзяюся, што Кар'ерны форум дазволіць выкладчыкам па-новаму паглядзець на працэс навучання, — падзяліўся сваімі думкамі рэктар БДУ Андрэй КАРОЛЬ. — Сёння немагчыма забяспечыць практыкаарыентаванасць без сістэмнай работы з заказчыкам кадраў. Неабходна зваротная сувязь і ацэнка працадаўцам студэнта. Без гэтых кампанентаў немагчыма казаць пра якасць і паўнавартаснасць нашай адукацыі. Важна таксама арыентаваць сістэму адукацыі на творчую самарэалізацыю і індывідуалізацыю навучання студэнтаў. Гэта дазволіць вырашыць шматлікія пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай будучых спецыялістаў, запатрабаваных заказчыкамі і рэальным сектарам эканомікі".

Начальнік упраўлення кадраў БДУ Наталля НЯПЕЎНАЯ, каментуючы змест форуму, падкрэсліла яго арыентаванасць на студэнцкую моладзь: “Галоўны рэсурс для краіны — чалавечы, мы зацікаўленыя ў тым, каб нашы выпускнікі былі забяспечаны прэстыжным месцам працы і змаглі рэалізаваць сябе як спецыялісты”. З улікам гэтых патрабаванняў быў сфарміраваны блок мерапрыемстваў па развіцці асобасных якасцяў у студэнтаў, навыкаў “самапрэзентацыі”, праходжання гутаркі, складання рэзюмэ. Дарэчы, у вочна-дыстанцыйных майстар-класах “Soft skills” і “Актуальны ўчора, сёння, заўтра” узялі ўдзел больш за 14 тысяч чалавек. Трансляцыя ажыццяўлялася праз сацыяльную сетку “УКантакце”. Студэнты даведаліся пра спосабы развіцця і трэніроўку міжасобасных навыкаў, а таксама пра змену падыходаў да вучобы і кар'еры ў лічбавай эканоміцы, трэнды на рынку працы, новыя прафесіі і г.д

Пытанні слабай інфармаванасці студэнтаў аб эфектыўных формах узаемадзеяння з працадаўцамі, пасіўнасці заказчыка ў дачыненні да ВНУ былі разгледжаны ў рамках форуму на панэльнай дыскусіі “Узаемадзеянне 3.0”. Яе ўдзельнікі адзначылі неабходнасць стварэння цэнтралізаванай інфармацыйнай пляцоўкі па папулярызацыі існуючых праграм супрацоўніцтва з заказчыкамі кадраў. У цяперашні час абмяркоўваецца рэалізацыя праекта “Зваротныя лекцыі”, ініцыяванага БДУ і кампаніяй “Danone”.

Арганізатарам Кар'ернага форуму выступіла ўпраўленне кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Як гродзенская прыгажуня стала чэмпіёнкай свету.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Сустрэча з каралевай, пад нумарам адзін і правіла ды выключэнне.

Грамадства

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Турызм — гэта перш за ўсё матывацыя, жаданне наведаць краіну, убачыць яе адметнасці, адпачыць у пэўным месцы.