Вы тут

Шоў-конкурс "Зорная пара" пройдзе 5 красавіка ў БДУ


Змаганне разгорнецца паміж дзевяццю студэнцкімі  парамі. У фінальным паядынку ўдзельнікаў чакаюць чатыры конкурсных выпрабаванні, аб'яднаных тэмай “Мастацтва”.


Адкрые прадстаўленне дэфіле “зорных пар” у вячэрніх строях. Свае творчыя таленты юнакі і дзяўчаты раскрыюць ў песенных, танцавальных кампазіцыях, а таксама тэатральных пастаноўках. Акрамя таго, студэнты выступяць у ролі дызайнераў. Кожная пара прэзентуе свой арыгінальны касцюм, стылізаваны пад класічныя вобразы з літаратуры, фальклору, выяўленчага і музычнага мастацтва.

Напярэдадні фіналу ўсе дуэты ўдзельнічалі ў дабрачынных кірмашах, “алпрацавалі” прафесійную фотасесію на тэму кінамастацтва і запісалі на відэафлэшмоб свае групы падтрымкі.

У склад журы ўвойдуць дырэктар мадэльнага агенцтва сучаснай моды і прыгажосці "Бі Джу” Юлія Богук, акцёр і шоўмэн Дзмітрый Нікалайзен, выконваючая абавязкі старшыні Каардынацыйнага савета органаў студэнцкага самакіравання Студэнцкага гарадка БДУ Алеся Фаміна і іншыя.

Пераможцаў шоу-конкурсу ўзнагародзяць дыпломамі і памятнымі прызамі..

Арганізатарамі конкурсу выступіў Студэнцкі гарадок БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручана кіравацца палажэннямі канцэпцыі ў практычнай дзейнасці.

Грамадства

Як у калоніі жывуць мамы з дзецьмі

Як у калоніі жывуць мамы з дзецьмі

Як гэта — бачыцца з дзецьмі па раскладзе.

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».