Вы тут

Cтудэнты БДУ распрацавалі праект "3D-мадэль ступні па фатаграфіі"


Над інавацыяй шчыравалі трэцякурснікі ФПМІ Ірына Емяльянава, Мікалай Печанеў і Канстанцін Кулак. Праект не мае аналагаў у Беларусі. Згаданая распрацоўка разлічана на спажыўцоў, якія ў паўсядзённым жыцці выкарыстоўваюць паслугі абутковых інтэрнэт-крамаў. Мабільная праграма палягчае пошук неабходнай мадэлі і значна памяншае час падбору абутку ў анлайн-рэжыме. Карыстальнікам неабходна зрабіць замер параметраў ступні. Для гэтага неабходна сфатаграфаваць яе з розных ракурсаў і суаднесці здымак з праграмай, якая выканае разлікі з мінімальнымі хібнасцямі.

З прапановай аб распрацоўцы “3D-мадэлі ступні па фатаграфіі” ўу  БДУ звярнуўся адзін з найбуйнейшых вытворцаў абутку ў Беларусі. Студэнцкая інавацыя атрымала найвышэйшую адзнаку на інтэлектуальным марафоне “Хакатон БДУ--2018. Гульні Розуму 2. Лічбавы Сусвет”. Студэнты БДУ працягваюць работу ў інавацыйным цэнтры ФПМІ БДУ “SAP Next-GenLab”, дзе да іх для матэматычнага ўдасканалення праекта далучыўся трэцякурснік механіка-матэматычнага факультэта БДУ Іван Зайкоў.

Мяркуецца, што ў найбліжэйшы час мабільная праграма стане агульнадаступнай.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.