Вы тут

У вёсцы Камень Пінскага раёна ў агні загінулі муж і жонка


Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, 4 красавіка а 3-й гадзіне на вуліцы Леніна гарэла аднапавярховая хата, у якой жылі пенсіянеры. У агні загінуў гаспадар і яго жонка. Магчымая прычына трагедыі — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.


Карэспандэнт газеты звязалася са старшынёй Загародскага сельскага Савета Аленай БАГАТКАЙ. Алена Іванаўна расказала, што ранкам каля хаты плакала ўся вёска. Раіса і Васіль Завадскія былі ў ліку самых аўтарытэтных людзей Каменя. Раіса Аляксандраўна ва ўзросце 67 гадоў яшчэ працавала сацыяльным работнікам, дапамагала старым, адзінокім людзям. Яна заўсёды дапамагала і тым, хто не знаходзіўся ў яе на абслугоўванні. Усе ўжо прывыклі, што Раіса Аляксандраўна магла зайсці да нямоглага, прынесці яму супчыку, прыбраць злёгку, забраць бялізну, каб памыць. Яе любілі і за тое, што за жыццё ні з кім не пасварылася, нікога не асудзіла, толькі магла даць добрую параду, суцешыць добрым словам.

Што адбылося дакладней, зараз высвятляюць спецыялісты. Суседзі толькі ведаюць, што напярэдадні ў іх былі праблемы з электрычнасцю, гаспадары нават выклікалі спецыялістаў. А потым паведамілі дзецям, што ўсё адрамантавана. Чацвёра дзяцей Завадскіх жывуць у Брэсце і Пінску. Ім зараз спачувае ўся вёска.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.