Вы тут

Шэсць дзён на выбар спецыяльнасці і ВНУ


Пастановай Міністэрства адукацыі вызначаны тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай адукацыі.


Прыёмныя камісіі будуць прымаць дакументы з 12 па 17 ліпеня. У гэтыя тэрміны вызначыцца з выбарам спецыяльнасці павінны ўсе абітурыенты, якія прэтэндуюць на бюджэтныя месцы, а таксама абітурыенты, якія паступаюць на платную форму навучання на спецыяльнасці, дзе прадугледжаны ўступныя іспыты.

Ад абітурыентаў, якія паступаюць на платнай аснове, але не здаюць уступныя экзамены ў ВНУ, дакументы будуць прымацца:

з 12 па 31 ліпеня — у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;

з 12 ліпеня па 2 жніўня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;

з 12 ліпеня па 4 жніўня — ва ўсіх іншых установах вышэйшай адукацыі.

Тэрміны падачы дакументаў для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці пасля праходжання гутаркі, — з 12 па 14 ліпеня (як для асоб, якія паступаюць на «бюджэт», так і на платнай аснове).

А з 18 ліпеня распачынаюцца ўступныя выпрабаванні, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі. Маюцца на ўвазе экзамены па творчасці, фізічнай культуры, а таксама экзамены для абітурыентаў, якія паступаюць на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі на скарочаныя тэрміны навучання. Уступныя іспыты арганізаваны толькі ў адну сесію: як для асоб, што паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, так і на платнай аснове.

Уступныя выпрабаванні пройдуць у наступныя тэрміны:

з 18 па 21 ліпеня — у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;

з 18 па 26 ліпеня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;

з 18 па 24 ліпеня — у іншых ВНУ.

з 18 па 25 ліпеня ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю пры паступленні на дзённую форму навучання.

Тэрміны залічэння на «бюджэт» наступныя: па 24 ліпеня — у ВНУ сілавых ведамстваў, па 28 ліпеня — у творчых, сельскагаспадарчых і іншых ВНУ.

Прыём дакументаў на вакантныя бюджэтныя месцы ў рамках дадатковага набору будзе весціся ў ВНУ сілавых ведамстваў з 26 па 28 ліпеня (залічэнне па 30 ліпеня), у творчых ВНУ — з 30 па 31 ліпеня (залічэнне па 1 жніўня) і ў іншых ВНУ — з 30 ліпеня па 1 жніўня (залічэнне па
3 жніўня).

Тэрміны залічэння на платную форму навучання ў ВНУ сілавых ведамстваў — па 2 жніўня, у творчых ВНУ — па
3 жніўня, у іншых ВНУ (акрамя завочнай формы навучання ў сельскагаспадарчых ВНУ) — па 6 жніўня.

Нагадаем, што выпускныя вечары адшумяць у школах 9 і 10 чэрвеня, а цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе
12 чэрвеня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.