Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Швейцарцы вывозяць смецце за мяжу

Жыхары Швейцарыі, якія не жадаюць плаціць за ўтылізацыю смецця, панадзіліся ездзіць у суседнюю Францыю і пакідаць адходы там, паведамляе выданне The Local.

Прадстаўнікі мытні французскай вобласці Франш-Кантэ, якая мае мяжу са Швейцарыяй, сцвярджаюць, што перахапілі 140 швейцарцаў, якія мелі намер выкінуць смецце за мяжой. Адзін з іх паспеў пакінуць мяшкі на абочыне, але яго адсачылі па імені і адрасе на выкінутых дакументах. Па ацэнцы французскіх улад, ім удалося прадухіліць увоз у краіну прыкладна 10 тон смецця, прычым яшчэ столькі ж было сабрана ў 2017 годзе ў азначаным рэгіёне. Нягледзячы на гэта, шмат якім «смеццевым турыстам» са Швейцарыі ўдалося ўнікнуць увагі мытнікаў.

Прычынай развіцця «смеццевага турызму» стала вельмі дарагая ўтылізацыі адходаў у Швейцарыі. У некаторых рэгіёнах устаноўлены электронныя урны, якія ўзважваюць смецце і патрабуюць грошы за кожны кілаграм. Дзе-нідзе адходы можна выкідаць толькі ў дарагіх мяшках (коштам ад 0,85 да 5 еўра), ухваленых мясцовым саветам. Сустракаюцца і іншыя паборы. Выдаткі такія вялікія, што швейцарцаў, якія вязуць смецце за мяжу, не палохае нават штраф у памеры 150 еўра ў Францыі. «Мы, вядома, гаворым ім забіраць сваё смецце ў Швейцарыю. Але некаторыя пратэстуюць і адказваюць, што штраф дае ім права пакінуць яго ў Францыі», — наракае прадстаўнік французскай мытні.


У Кітаі перасунулі трохпавярховы дом

Фермер з кітайскай правінцыі Цзянсі перасунуў свой дом, каб пазбегнуць яго зносу.

У 2014 годзе Гаа Іпін выдаткаваў мільён юаняў на ўзвядзенне трохпавярховага дома. Некалькі месяцаў таму ён заехаў туды з сям'ёй, але неўзабаве даведаўся, што будынак прыйдзецца знесці з-за будаўніцтва шашы. У якасці кампенсацыі мясцовыя ўлады выплацілі яму 680 тысяч юаняў. «Мы пражылі там менш за год. Я не хачу яго зносіць», — заявіў Іпін. Ён вырашыў захаваць будынак, перамясціўшы яго ў іншае месца. Фермер наняў рабочых, якія за шэсць тыдняў перасунулі дом на сорак метраў. Гэта каштавала яму 360 тысяч юаняў. Паводле слоў фермера, на новы дом давялося б выдаткаваць значна больш. Прыкладам Іпіна збіраецца скарыстацца яго сусед. З-за шашы можа быць знесены чатырохпавярховы дом, які ён пабудаваў два гады таму. Каб захаваць будынак, яго прыйдзецца перасунуць на сто метраў.

Іван КУПАРВАС


У ЗША дырэктару школы прыйшлося выканаць сваё абяцанне «пацалаваць свінню»

Справа ў тым, што навучэнцы West End Memorіal Elementary School за год прачыталі больш за 10 тысяч кніг. Дырэктар школы на гэта «не разлічваў». «Наша місія — натхніць вучняў любымі сродкамі», — заявіў Вінс Маерс, прайграўшы спрэчку. На сайце навучальнай установы сказана, што там вучыцца 400 дзяцей. Гэта значыць, што для перамогі ў спрэчцы кожнаму за год трэба было адолець у сярэднім па 25 кніг, піша Newsru.com. Натхнёныя перспектывай незвычайнага відовішча, дзеці нават перавыканалі норму, адолеўшы 13 тысяч кніг.


Грамадзянін Паўднёвай Карэі вырашыў пазбегнуць абавязковай службы ў войску, для чаго спецыяльна патаўсцеў, піша Лента.ру

21-гадовы хлопец прызнаны вінаватым у тым, што спрабаваў пазбегнуць ваеннай службы. За шэсць месяцаў да прызыву ён паправіўся амаль на 30 кілаграмаў. Пры росце 180 сантыметраў юнак важыў 87 кілаграмаў у 2016 годзе. Аднак пры праходжанні прызыўной камісіі яго вага склала ўжо 113,6 кілаграма. Такім чынам, індэкс яго масы цела выйшаў за межы дапушчальнай нормы, таму замест арміі яго адправілі на лёгкую дзяржслужбу.

Але праз некаторы час паліцыя высветліла, што мужчына набраў вагу наўмысна. Згодна з паўднёвакарэйскім законам, тым, хто знарок наносіць шкоду свайму здароўю ці звяртаецца да іншых спосабаў пазбегнуць абавязковай службы ў войску, пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. У выніку таўстуна прысудзілі да ўмоўнага пакарання.


Рабаванне адбылося ў канцы мінулага года, але пра выпадак стала шырока вядома на гэтым тыдні

Жыхар Дняпра схаваўся ў зробленай драўлянай скрыні і папрасіў знаёмага даставіць пасылку разам з ім на мясцовае аддзяленне «Новай пошты», каб адправіць у Харкаў, прыдумаўшы прыдатную прычыну. У дарозе мужчына выбраўся са скрыні, адкрыў некалькі пасылак і з выкрадзенай маёмасцю зноў схаваўся. Усяго зламыснік выкраў чужой маёмасці на суму каля 13 000 грыўняў (каля 980 рублёў). Сярод украдзенага згадваецца ноўтбук, смартчасы, смартфон. Але ўжо праз дзень няўдачлівага злодзея «на гарачым» злавілі супрацоўнікі харкаўскага аддзялення «Новай пошты».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.