Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Вам будзе спадарожнічаць поспех, але толькі калі самі праявіце ініцыятыву. На іншых надзеі мала. Цяпер кожны сам за сябе. Зрэшты, у панядзелак добразычлівая ўвага начальства і калег па працы вам забяспечана. Беражыце добрыя адносіны паміж блізкімі людзьмі ад крыўдаў і непаразуменняў. Падзеі, пачатак якім будзе пакладзены на гэтым тыдні, могуць набыць незваротны характар. У сераду магчымая эмацыянальная няўстойлівасць і падвышаная ранімасць. Субота — удалы дзень для складання планаў і пачатку новых праектаў.

ЦЯЛЕЦ. У вашых сілах змяніць адносіны з навакольнымі ў лепшы бок. Толькі ўстрымайцеся ад крытыкі, будзьце больш тактоўнымі. У панядзелак і пятніцу лепш не ўступаць у спрэчкі, яны не прынясуць нічога канструктыўнага. Аўторак спрыяльны для паездак, будуць вельмі паспяховыя камандзіроўкі. У чацвер чакайце цікавую інфармацыю, якая дазволіць, выкарыстоўваючы сувязі і магчымасці, прасунуцца па кар'ернай лесвіцы. Не забывайцеся пра свой дом, выхадныя правядзіце з сям'ёй.

БЛІЗНЯТЫ. Усе думкі гэтага тыдня будуць нязменна скіроўваць на разважанні пра адпачынак. Нават калі адпачынак яшчэ далёка, самы час забраніраваць гатэль ці паклапаціцца пра білеты. І паспрабуйце не перагружаць сябе працай. Тым больш што ў гэтай сферы ўсё будзе спакойна. Вы здолееце хутка і эфектыўна вырашыць неадкладныя справы. І скласці графік так, каб было зручна.

РАК. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння дзелавых праблем не заўсёды будзе ўдалым: магчыма, варта перагледзець некаторыя свае правілы. У аўторак можаце адчуць эфект дэжавю, зрэшты, цалкам магчыма, што гэта і праўда ўсё ўжо праходзіла ў вас перад вачыма: тыя ж людзі, тыя ж сітуацыі, падобныя словы і ваша на іх рэакцыя. Але ў выхадныя лю́бы чалавек прыемна вас здзівіць. Сумна з ім дакладна не будзе.

ЛЕЎ. Надыходзіць спрыяльны час для кар'ерных дасягненняў, але для гэтага давядзецца павысіць прафесійны ўзровень, узяць на сябе адказнасць. У аўторак праявіце рашучасць і актыўнасць, а калі ўзнікне нейкая недакладнасць, то найбліжэйшая будучыня расставіць усё на свае месцы. Не адмаўляйцеся ад дапамогі навакольных. Гэта не паставіць вас у залежнасць ад іх. У пятніцу лепш не планаваць дзелавыя сустрэчы і перамовы, вас наўрад ці падтрымаюць і зразумеюць.

ДЗЕВА. Старанна аналізуйце падзеі, якія адбываюцца, абапіраючыся на жыццёвы вопыт і логіку. Не ідзіце на павадку чужога меркавання. Паспрабуйце ўстрымацца ад адкрытай крытыкі калег па працы. Магчымы кар'ерны рост і пераход на новую пасаду. Паспрабуйце пазбегнуць зорнай хваробы. Наперадзе вось-вось замаячыць нешта новенькае, і яно абяцае сапраўдны поспех і паляпшэнне фінансавага становішча. Аднак вашы планы могуць не супасці з задумамі вашага спадарожніка жыцця.

ШАЛІ. Гэты час спрыяе вырашэнню працоўных праблем, зможаце справіцца з усімі спрэчнымі пытаннямі. Калі задумалі змяніць працу, то ажыццяўляйце свае задумы, тым больш у вас якраз могуць з'явіцца цікавыя прапановы. Найбольш спрыяльным для вас днём будзе аўторак. Старайцеся спадзявацца на сваю інтуіцыю і часцей усміхацца.

СКАРПІЁН. Будзьце аб'ектыўныя ў ацэнках уласных магчымасцяў, планаваць варта толькі тое, што ў дадзены момант будзе па сілах. На працы чакае поспех і павышэнне. Але паспрабуйце паводзіць сябе стрымана, слухайце навакольных уважліва, не прапускайце важных навін. Не шкадуйце сваіх сіл і энергіі на наладжванне новых дзелавых сувязяў. Дома і ў сям'і вас чакае спакой і дабрабыт. У суботу правядзіце дзень творча, рэалізуючы вашы даўнія задумы. Нядзеля — выдатны дзень для адпачынку.

СТРАЛЕЦ. Стабільнасць жыццёвага ўкладу і аптымістычны настрой дазволяць лёгка праслізнуць скрозь перашкоды і выйсці пераможцамі практычна з любой сітуацыі. У пачатку тыдня пажадана нікуды не спазняцца, непунктуальнасць можа стаць прычынай праблем. У сераду ўзгадняйце і ўдакладняйце ўсё да дробязяў, каб работу не прыйшлося перарабляць. У чацвер не варта пачынаць размовы аб узніклай праблеме з начальствам, яно само закране гэтую тэму, і вы апыняцеся ў больш выгадным святле. У нядзелю не дазваляйце сваякам абцяжарваць вас сваімі праблемамі.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні ў вас з'явіцца магчымасць завяршыць даўні праект і нават атрымаць ад гэтага не толькі маральнае, але і матэрыяльнае задавальненне. Панядзелак абяцае быць даволі стомным і бязладным, але гэта не перашкодзіць працягнуць працоўныя подзвігі і немалога дасягнуць. У чацвер давядзецца адстойваць свае інтарэсы без дапамогі збоку, выкарыстоўваючы свой багаты жыццёвы вопыт, і зоркі лічаць, што вы асуджаныя на перамогу. У выхадныя вас могуць парадаваць цікавыя сустрэчы і новыя знаёмствы.

ВАДАЛІЎ. Супакойцеся і не мітусіцеся, плывіце па плыні. У патрэбны час яна сама вынесе вас туды, куды трэба. А вось супраціўляцца зараз бессэнсоўна. На працы магчымы праблемы, звязаныя з недахопам інфармацыі. Зрэшты, не забывайце, што чым менш ведаеш, тым мацней спіш. Паспрабуйце рацыянальна расходаваць сілы, пазбягайце перагрузак. Хоць бы кароткі адпачынак вам проста неабходны. Панядзелак і аўторак спрыяльныя для дзелавых сустрэч і падпісання кантрактаў. У пятніцу магчымы весткі ад далёкіх (у геаграфічным плане) сяброў ці сваякоў. У нядзелю адмоўцеся ад непатрэбных сустрэч.

РЫБЫ. Паспрабуйце не фарсіраваць падзеі. Пажадана не ісці на неапраўданую рызыку, вырашыўшы ўзяць занадта вялікую вышыню. Інакш многім давядзецца ахвяраваць, а яно таго не варта. Шчырасць і мэтанакіраванасць дапамогуць дасягнуць жаданага поспеху ў прафесійнай сферы. Субота — самы спрыяльны дзень для вырашэння сямейных праблем. Больш часу праводзьце з дзецьмі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?