Вы тут

Гуртам пасеем, гуртам пажнём


Тэлевiзiйная вiктарына «Размаўляем па-беларуску» ў эфiры канала «Беларусь 3» у красавiку пачынае iсцi ў новым HD-фармаце. З наступнага разу мы надрукуем адказы на пытаннi новага арыгiнальнага выпуску. Зараз жа — тлумачэнне яшчэ аднаго цiкавага беларускага выразу. Цi ведаеце вы, што азначае «добра там жывецца, дзе гуртам сеецца i жнецца»?


У беларусаў шмат прымавак пра ўзаемадапамогу i салiдарнасць. «Адзiн дуб у полi — то не лес», «Адна галавешка i ў печы не гарыць,
а дзве i ў полi не тухнуць». I нарэшце: «добра там жывецца, дзе гуртам сеецца i жнецца». Цiкава, што ў рускай мове калектыўная праца найперш атаясамліваецца з выправаю ў мора: «один в море не рыбак, а без артели не моряк», i з вайною: «один в поле не воин». Беларусы ж найперш шануюць узаемадапамогу ў мiрны час. «Адна пчала мёду не наносiць», «Адна ластаўка вясны не робiць».

Прымаўкi нагадваюць, што трэба памятаць пра ўзаемадапамогу не толькi тады, калi жыццё патрабуе ратавання, але i ў самых звычайных побытавых сiтуацыях. Бо добра там жывецца, дзе гуртам сеецца i жнецца.

Для тых, хто разважае пра свой удзел у тэлепраграме, нагадаем: каб стаць гульцамi, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Iрына АСТАШКЕВIЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?