Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Мiхаiл Мяснiковiч падчас рабочай паездкi наведаў палiклiнiку

Урачы 12-й гарадской клiнiчнай стаматалагiчнай палiклiнiкi даўно разгадалi сакрэт «галiвудскай» усмешкi сваiх пацыентаў. Складнiкаў усяго два: прафесiяналiзм спецыялiстаў i якаснае абслугоўванне. Пра работу калектыву i новаўвядзеннi старшынi Савета Рэспублiкi расказаў галоўны ўрач палiклiнiкi Уладзiмiр Краўчонак. Як на практыцы iдуць справы, Мiхаiл Мяснiковiч пацiкавiўся ў пацыентаў, якiя адзначылi выдатныя суадносiны «цана — якасць» на платныя паслугi.

12-я гарадская — адзiная паўнапрофiльная стаматалагiчная палiклiнiка ў Першамайскiм раёне Мiнска. З 2008-га да 2010 года ўстанова прайшла маштабную рэканструкцыю. Пасля знешняга абнаўлення змены закранулi i матэрыяльна-тэхнiчную базу, i кадры.

— За гэты перыяд мы за пазабюджэтныя сродкi купiлi камп'ютарны тамограф, якi сёння з'яўляецца залатым стандартам дыягностыкi. Вельмi добра ў палiклiнiцы развiта iмплантацыя. Мы ставiм каля 700 iмплантаў у год. Сярод дзяржаўных устаноў у гэтай сферы мы з'яўляемся лiдарамi. У палiклiнiцы вырабляюцца ўсе вiды зубных пратэзаў, аказваюцца ўсе стаматалагiчныя i тэрапеўтычныя паслугi з поўным наборам матэрыялаў, iнструментаў, тэхналогiй, якiя сёння ёсць у стаматалогii свету, — расказаў Уладзiмiр Краўчонак.

Цяпер галоўнае жаданне медыкаў — свой 3D-прынтар, якi адкрые новыя магчымасцi для пашырэння спектра паслуг.


Мар'яна Шчоткiна ўзяла ўдзел у семiнары-нарадзе ў Кобрыне

Грамадзянская супольнасць павiнна прымаць актыўны ўдзел у развiццi малой радзiмы. Пра гэта заявiла намеснiк старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Мар'яна Шчоткiна падчас абласнога семiнара-нарады па пытаннях жыццезабеспячэння насельнiцтва i павышэння якасцi жыцця ў 2018 годзе ў Кобрыне.

«Мясцовыя ўлады павiнны сканцэнтраваць усе намаганнi для павышэння якасцi жыцця насельнiцтва. Дробязей у гэтым пытаннi няма. Але вынiку можна дасягнуць толькi сумеснымi намаганнямi, уключаючы грамадзянскую супольнасць. Малая радзiма для кожнага з нас мае асаблiвае значэнне. Важна, каб людзi самi прымалi ўдзел у яе развiццi», — падкрэслiла Мар'яна Шчоткiна.


Парламенцкая дэлегацыя правяла перагаворы ў Кiтаi

Члены Савета Рэспублiкi ў складзе парламенцкай дэлегацыi, што наведала на мiнулым тыднi КНР, сустрэлiся з намеснiкам дырэктара Дэпартамента камерцыi кiтайскай правiнцыi Хубэй Юн Яцэ. Былi абмеркаваны пытаннi гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва, умацавання мiжпарламенцкiх сувязяў.

Юн Яцэ праiнфармаваў пра дзейнасць кампанiй правiнцыi ў Беларусi ў рамках Кiтайска-беларускага iндустрыяльнага парка «Вялiкi камень». У прыватнасцi, гаворка iшла аб забудове галоўнага адмiнiстрацыйнага комплексу парка, а таксама аб планах кiтайскага бiзнесу па стварэннi ў Беларусi лагiстычнага цэнтра.

Акрамя таго, Беларусь i Кiтайская правiнцыя Хубэй дамовiлiся пашыраць супрацоўнiцтва. Адпаведная дамоўленасць дасягнута па вынiках сустрэчы парламенцкай дэлегацыi Беларусi з намеснiкам старшынi Пастаяннага камiтэта Сходу народных прадстаўнiкоў правiнцыi Хубэй Ван Лiн.

Правiнцыя Хубэй зацiкаўлена ў сумесных з беларускiм бiзнесам праектах у сферы машынабудавання, транспарту, металургii, вытворчасцi лазернага абсталявання. «Наша правiнцыя — буйны цэнтр машынабудавання Кiтая, дзе вырабляецца больш за 3 млн адзiнак аўтатранспарту ў год, — адзначыла намеснiк старшынi Ван Лiн. — Прыкладам паспяховага партнёрства з Беларуссю ў прамысловасцi стала стварэнне сумеснага прадпрыемства «Волат-Санцзян», якое спецыялiзуецца на выпуску гiдраўлiчнага абсталявання. Хацелася б, каб такiх праектаў было больш». Сярод магчымых напрамкаў супрацоўнiцтва былi названы чыгуначны транспарт, сельская гаспадарка, навука, адукацыя, культура, турызм.

Марыя ДАДАЛКА,

Веранiка ПУСТАВIТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.

Грамадства

Як Брэст рыхтуецца да святкавання свайго 1000-годдзя

Як Брэст рыхтуецца да святкавання свайго 1000-годдзя

Афіцыйныя святкаванні і асноўныя мерапрыемствы гарадскога Міленіума пройдуць 6—8 верасня.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ляльку з секс-шопа, галубоў на ігрушы і дзяўчынку, якая схавала пашпарты.