Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Гульня ў кіно»

«МІР», з 9 красавіка

Новае інтэлектуальна-забаўляльнае шоу, якое будзе ісці на канале «МІР» штотыдня з панядзелка па чацвер, — віктарына для сапраўдных знаўцаў кіно. Прычым не любога, а савецкай класікі жанру. Прымаць творчы экзамен у тэлегульні будзе шоўмен Сяргей Белагалоўцаў, задача якога — дапамагчы і адначасова заблытаць удзельнікаў, якім, у сваю чаргу, трэба як мага хутчэй націскаць на кнопку і даваць правільныя адказы на пытанні вядучага.

У першых трох раўндах кожная адгадка прыносіць пэўныя грошы на рахунак удзельнікаў, а далей гулец з найменшай заробленай сумай пакідае віктарыну. Фіналістам жа спатрэбіцца не толькі добрае веданне кіно, але і зрокавая памяць: хто з іх пасля прагляду «нарэзкі» з 16 кінастужак успомніць больш фільмаў, той і выйграе, і атрымае прызавы фонд, зароблены ўсімі ўдзельнікамі. Максімальная сума выйгрышу ў праграме — 60 тысяч расійскіх рублёў, але яе яшчэ не атрымаў ніхто з гульцоў. Паспрабуйце і вы свае сілы ў кінавіктарыне — магчыма, варта адправіць заяўку на ўдзел?


«Напарніцы»

«Беларусь 1», з 9 красавіка

Гераіні гэтай дэтэктыўнай меладрамы — дзве эфектныя жанчыны Ларыса і Юлія — знаёмыя даволі даўно, але сяброўкамі іх назваць не выпадае. Проста аднойчы, калі дзяўчаты яшчэ вучыліся ў школе МУС, жаніх Ларысы сышоў ад яе дзеля прыгожых вачэй Юлі, а літаральна праз некалькі дзён трагічна загінуў.

Не дзіва, што нават праз некалькі гадоў застарэлы боль перажытай здрады ўскалыхваецца наноў, калі ў аператыўны аддзел паліцыі, дзе працуе Ларыса, прыходзіць у якасці новай калегі яе колішняя саперніца... Тая прапануе забыць крыўды і стаць напарніцамі, каб расследаваць абставіны гібелі іх агульнага каханага мужчыны, — але для гэтага трэба навучыцца давяраць адна адной. Да таго ж справа аказваецца надзвычай заблытанай і абрастае нечаканымі падрабязнасцямі...


«Назола»

«Беларусь 2», 14 красавіка

Арыгінальную назву амерыканскай трагікамедыі можна перакласці таксама як «Чалавек, які ва ўсё ўмешваецца». Гэта характарыстыка як мага лепей пасуе немаладой удаве з Нью-Джэрсі, якая пасля смерці мужа адчайна шукае, чым запоўніць пустэчу ў жыцці, і надакучвае ўжо дарослай дачцэ навязлівай апекай.

З празмернай шчодрасцю, клопатам і бязмежным аптымізмам гераіня ўладкоўвае справы сябровак дачкі, працуе валанцёрам у шпіталі, дапамагае чарнаскураму юнаку з беднага квартала ў вучобе на юрыста... Урэшце яна знаходзіць свой шлях і сілы, каб ісці далей, у новае жыццё.

Загаловак у газеце: Бачыць мэту, верыць у сябе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.