Вы тут

Ацяпленне ў жылых дамах Мінска пакуль не адключаць


Адключэнне ацяплення ў жылфондзе і на аб'ектах сацыяльнай і культурнай сферы ў Мінску пакуль не плануецца, магчыма, адпаведнае рашэнне будзе прынята да сярэдзіны красавіка, паведамляе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў.


«Разглядаючы гэта пытанне, трэба выключна арыентавацца на ўмовы надвор'я», — лічыць намеснік старшыні. Калі сярэднясутачная тэмпература на працягу трох дзён пратрымаецца на ўзроўні плюс 8 градусаў і цяплей, тады і будуць падставы для адключэння. «Пакуль што такое рашэнне не прымалася, графік адключэнняў не складаўся. Думаю, гэта адбудзецца да сярэдзіны красавіка», — сказаў Віктар Лапцеў.

А ўсё ж такі, цяпло ў сталіцы эканомяць. Прынамсі, з чацвярга ў Мінску пачынаюць адключаць ацяпленне ў адміністрацыйных будынках і на прадпрыемствах. Адпаведнае рашэнне прынята ў Мінгарвыканкаме 4 красавіка.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Батарэі застаюцца цёплымі, пакуль...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».