Вы тут

Надвор'е на выходныя: сонечна і без дажджоў


А ў панядзелак прыгрэе да плюс 22 градусаў.

Сапраўды камфортнае надвор'е чакаецца ў нас у гэтыя выхадныя, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Надвор'е будзе «дыктаваць» антыцыклон, які перамесціцца з боку Заходняй Еўропы. Па начах будзе халаднавата, але ў дзённыя гадзіны пры невялікай воблачнасці чакаецца камфортная, без ападкаў, пагода. Уначы і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы ў суботу складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, але ў нядзелю ўначы па паўднёвым захадзе яна не апусціцца ніжэй 4—5 цяпла. У суботу ўдзень чакаецца 10—15 цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 17 градусаў. У нядзелю будзе яшчэ цяплей, і тэмпература паветра ў другой палове дня складзе ад плюс 13 градусаў на паўночным усходзе да 20 цяпла на паўднёвым захадзе краіны.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е. Замаразкі ўначы знікнуць зусім. У панядзелак будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 да плюс 8 градусаў, удзень чакаецца 15—22 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.