Вы тут

Гараскоп стыжак на красавік


6 красавіка, пятніца. Нядрэнны дзень: ёсць усе шанцы, што стрыжка дапаможа ўмацаваць валасы, зрабіць іх больш густымі і здаровымі. Сёння выбірайце класіку і лепш не эксперыментуйце, бо спробы могуць аказацца няўдалымі.

7 красавіка, субота. Уладальнік прычоскі, зробленай у гэты дзень, на працягу значнага тэрміну будзе выдатна выглядаць, а ў яго асабістым жыцці ўсё будзе складвацца вельмі ўдала.

8 красавіка, нядзеля. Калі ў вас ломкія, цёмныя і вельмі тонкія валасы, падстрыжыце іх сёння, каб зрабіць больш жорсткімі і густымі. Рост валасоў замарудзіцца, але карані ўмацуюцца. Але будзьце асцярожныя, стрыжка можа паўплываць на вашы адносіны з супрацьлеглым полам. І ўплыў гэты, цалкам магчыма, будзе не самым лепшым.

9 красавіка, панядзелак. Сёння стрыжка ўзмоцніць вастрыню інтуіцыі, што дапаможа дасягнуць пастаўленых мэт. Афарбоўванне дадасць прывабнасці, што павысіць вашу ўпэўненасць у сабе. Для атрымання энергіі неабходна зрабіць лёгкую прычоску, якая кучаравіцца.

10 красавіка, аўторак. Калі ўсё дастала, то самы час змяніць жыццё, зрабіўшы кардынальна кароткую стрыжку, асабліва калі ў вас цяпер доўгія валасы. Пры афарбоўванні пазбягайце чорнага і цёмна-каштанавага колераў, а калі носіце цёмнае адценне і пры гэтым хочаце, каб ваша існаванне стала прасцейшым і больш прыемным, то выберыце святлейшы колер.

11 красавіка, серада. Не самы спрыяльны дзень для стрыжкі. Калі хочаце астрыгчы доўгія валасы, можна паспрабаваць, але ёсць магчымасць, што яны пачнуць выпадаць. Валасы расчэсвайце на працягу дня па колькасці поўных гадоў. Гэта дапаможа пазбавіцца ад негатыву і прыцягнуць у жыццё пазітыў.

12 красавіка, чацвер. Стрыжка валасоў супрацьпаказаная. Яна можа дрэнна адбіцца на вашым псіхічным стане.

13 красавіка, пятніца. Неспрыяльны дзень для стрыжкі. Нават простае падраўноўванне кончыкаў можа прывесці да сур'ёзнай дэпрэсіі — будзе здавацца, што свет рухнуў.

14 красавіка, субота. У гэты дзень лепш не падносіць да сваіх валасоў нажніцы, бо ваша задума не будзе мець поспеху. Вяртанне да натуральнага колеру дапаможа ўмацаваць паразуменне з людзьмі.

15 красавіка, нядзеля. Стрыгчыся нельга! У гэты дзень ваша сувязь з асабістым анёлам-захавальнікам максімальна моцная. Калі нешта мяняць у знешнасці, то можна парушыць гэтую сувязь.

16 красавіка, панядзелак. Стрыгчыся непажадана. У плане прыгажосці стрыжка вас хутка расчаруе, а з эзатэрычнага пункту гледжання яна яшчэ можа і ўключыць ланцужок няўдач.

17 красавіка, аўторак. Калі вы даўно марылі аб кардынальных зменах іміджу — лепшага дня не знайсці. Кароткая стрыжка, на якую вы так доўга не адважваліся, адкрые новыя гарызонты ў прафесійнай і асабістай сферах. А вось афарбоўванне варта перанесці на больш удалы дзень.

18 красавіка, серада. Спрыяльны дзень для стрыжкі. Валасы пачнуць актыўна расці, кончыкі перастануць секчыся, а прычоска атрымаецца выдатнай. Афарбоўка зробіць валасы бліскучымі і надасць жыццёвай сілы.

19 красавіка, чацвер. Стрыжка, выкананая ў гэты дзень, умацуе матэрыяльны стан свайго ўладальніка.

20 красавіка, пятніца. Стрыжка ў гэты месяцавы дзень прывядзе да дэпрэсіі. Колер валасоў можна змяніць, але нязначна.

21 красавіка, субота. Паход да цырульніка ў сёмы месяцавы дзень прыцягне да вашай персоны нядобразычліўцаў і масу няўдач. Адкладзіце ненадоўга стрыжку, і вы зберажацеся ад вялікай бяды.

22 красавіка, нядзеля. Вельмі спрыяльны дзень для стрыжкі — гэта дапаможа захаваць жыццёвую энергію і зберажэ ад дарэмнага расходвання энергіі на крыўды і расчараванні.

23 красавіка, панядзелак. Удалы дзень для поўнай змены іміджу. Стрыжка пацягне за сабой ачышчэнне арганізма, пазбаўленне ад негатыўных эмоцый. І для афарбоўкі рэкамендуецца выбраць менавіта гэты дзень.

24 красавіка, аўторак. Спрыяльны дзень. Стрыжка павялічыць матэрыяльны дабрабыт, забяспечыць добры рост валасоў.

25 красавіка, серада. Любыя дзеянні з валасамі ў гэты дзень здольныя прывесці да паляпшэння інтэлектуальнай дзейнасці, а стрыжка можа абвастрыць інтуіцыю і нават надзяліць дарам прадбачання.

26 красавіка, чацвер. Сёння стрыжка добра паўплывае на вашу прывабнасць і здароўе, асабліва на дыхальную сістэму. Дзякуючы таму, што месяц убывае, валасы будуць расці павольней, і гэта дапаможа захаваць прычоску надоўга.

27 красавіка, пятніца. Сёння варта крыху падраўняць канцы валасоў. Радыкальная стрыжка не вітаецца. Афарбоўка акажацца ўдалай, які б колер вы ні выбралі.

28 красавіка, субота. Усе віды дзеянняў з валасамі сёння прывядуць да сямейнага дабрабыту і шчасця.

29 красавіка, нядзеля. Не самы ўдалы дзень для стрыжкі: валасы будуць адрастаць даволі павольна, а прычоска можа не задаволіць. Фарбавацца таксама не варта: колер хутка страціць насычанасць.

30 красавіка, панядзелак. Дзень для стрыжкі валасоў абсалютна неспрыяльны. Скараціўшы даўжыню, вы толькі прынесяце сабе масу нязручнасцяў: валасы стануць непаслухмяныя, а працэдура ўкладкі зойме масу часу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».