Вы тут

Праверку арганізацый АПК выканаюць тэрмінова


Даручэнне Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі па праверцы арганізацый АПК і выяўленні праблемных пытанняў будзе выканана тэрмінова, запэўніў падчас наведвання Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк, перадае БЕЛТА.


— Кіраўнік дзяржавы загадаў нам жорстка рэагаваць на ўсе факты нядбайнасці, разбазарвання і крадзяжу маёмасці, — паведаміў ён. — Пры гэтым наша галоўная задача не проста выявіць, але і ліквідаваць парушэнні ў самыя кароткія тэрміны. Вельмі важна, і я папярэдзіў на нарадзе рабочай групы 4 красавіка пракурораў і іншыя ведамствы, каб праверкамі не перашкодзілі пасяўной, а ўсё было зроблена акуратна і ва ўзаемасувязі.

Нагадаем, што рабочыя групы па праверцы сітуацыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях працуюць з 5 красавіка. У іх увайшлі прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, Генеральнай пракуратуры, МУС і Следчага камітэта. Мерапрыемствы праводзяцца ў форме маніторынгаў. Асноўны акцэнт падчас праверак будзе зроблены на праблемных пытаннях, што прагучалі на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны краіны. Разам з гатоўнасцю гаспадарак да вясенняй сяўбы ў цэнтры ўвагі будуць і пытанні эфектыўнага выкарыстання тэхнікі, сельскагаспадарчых аб'ектаў, навядзення парадку на зямлі, своечасовасці выплаты заробку работнікам, захаванасці паліва, недапушчэння фактаў прыпісак і г. д.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Да нядбайных прымуць меры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».