Вы тут

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Мансурам Азамам


З першых вуснаў даведацца пра сітуацыю ў Сірыі меў магчымасць Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам па справах палаца Прэзідэнта Сірыі Мансурам Азамам. На гэтым тыдні ён прыехаў у Беларусь з пяцідзённым візітам.


Фота: БЕЛТА

Мансур Азам перадаў кіраўніку беларускай дзяржавы асабісты ліст ад Прэзідэнта Сірыі Башара Асада. У ім, як растлумачыў міністр журналістам, сірыйскі лідар падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за пазіцыю нашай краіны і адносіны да Сірыі і яе народа. Прэзідэнт Беларусі пацвердзіў, што наша дзяржава падтрымлівае сірыйскі народ у барацьбе з тэрарызмам.

Акрамя таго, размова ішла пра аднаўленне эканомікі і інфраструктуры Сірыі (каля 70 % інфраструктурных аб'ектаў у краіне разбурана). Вялікая ўвага была ўдзелена перспектывам мірнага развіцця Сірыі. Беларускі вопыт у будаўніцтве сацыяльна значных аб'ектаў, як бальніцы і школы, можа спатрэбіцца гэтай дзяржаве.

Сірыйскі міністр адзначыў, што такая сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі з'яўляецца «зялёным сігналам» для супрацоўніцтва, які неабходны для канкрэтных крокаў на ўзроўні ўрадаў. Мансур Азам расказаў, што беларускі і сірыйскі ўрады цесна супрацоўнічаюць, рыхтуецца сумеснае пасяджэнне, у якім прымуць удзел міністэрствы прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання і іншыя дзяржаўныя структуры. Плануюць, што яно адбудзецца ў найбліжэйшыя месяцы ў Дамаску. Мансур Азам заўважыў, што ў аднаўленні краіны Сірыя разлічвае на ўдзел Беларусі і тых краін, якія выступалі ў падтрымку сірыйскага народа.

Падчас свайго візіту ў Беларусь міністр па справах палаца Прэзідэнта Сірыі наведаў у тым ліку МАЗ. Прадпрыемства прапрацоўвае магчымасць рэалізацыі кантрактаў на пастаўку ў Сірыю 157 самазвалаў і 200 аўтобусаў, а таксама арганізацыю зборачнай вытворчасці.

У 2015—2017 гадах сірыйскаму боку ад Беларусі перададзены тры партыі гуманітарнай дапамогі: прадукты харчавання, лекі, дзіцячае адзенне і абутак, тры аўтамабілі МАЗ. Летась у жніўні 80 сірыйскіх сірот і дзяцей баявых афіцэраў, якія загінулі ў контртэрарыстычных аперацыях, адпачывалі і аздараўляліся ў Беларусі. Сёлета плануецца арганізаваць аздараўленне да 500 сірыйскіх дзяцей. Першыя з іх — 144 чалавекі — прыязджалі ў студзені ў «Зубраня». Яшчэ дзве групы плануецца прыняць у маі — чэрвені.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: На шляху да аднаўлення

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.