Вы тут

У Германіі Пучдэмона адпусцілі пад заклад у 75 тысяч еўра


Суд у Германіі пастанавіў адпусціць з турмы экс-кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона пад заклад у 75 тысяч еўра. Пра гэта паведамляе агенцтва EFE са спасылкай на заяву суда.


Фота: euronews.com

Адзначаецца, што Пучдэмон выйшаў на волю пад падпіску аб нявыездзе. Ён не мае права пакідаць тэрыторыю Германіі без дазволу пракуратуры. Паводле інфармацыі газеты Neue Osnabrucker Zeitung, адзін раз на тыдзень палітык павінен з'яўляцца ў паліцыі Ноймюнстара, таксама ён павінен паведамляць аб змене свайго месцазнаходжаньня ў Германіі.

У дадзены момант разглядаецца пытанне аб экстрадыцыі Карлеса Пучдэмона

на ў Іспанію. У той жа час, як падкрэслівае прадстаўнік суда Германіі, падставай для выдачы Пучдэмона Іспаніі можа быць абвінавачванне ў растраце дзяржсродкаў, а не ў "падбухторванні да бунту".

Экс-лідэр каталонскага ўрада быў затрыманы ў Германіі 25 сакавіка 2018 года на шляху з Фінляндыі ў Бельгію, дзе пражываў з кастрычніка 2017 года.

Раней Вярхоўны суд Іспаніі прыняў рашэнне выдаць міжнародны ордэр на арышт Карлеса Пучдэмона, што ўцёк з краіны, і шэрагу яго паплечнікаў. Да гэтага ВС агучыў абвінаваўчыя заключэнні ў дачыненні да Пучдэмана і іншых рэгіянальных палітыкаў. Ім інкрымінуецца падбухторванне да бунту. Па абвінавачванні ў арганізацыі бунту Карлесу Пучдэмону пагражае да 30 гадоў турмы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.