Вы тут

Мінпрацы: Спіс утрыманцаў складуць да 1 снежня


Базу дадзеных не занятага ў эканоміцы насельніцтва створаць да 1 снежня гэтага года, паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, распавядаючы пра рэалізацыю норм Дэкрэта №1. Спіс утрыманцаў будзе абнаўляцца штоквартальна. Нагадаем, учора ўрад агучыў, хто будзе падпадаць пад дзеянне дэкрэта №1 і за якія паслугі яны павінны плаціць па поўным кошце.


- Мэта дэкрэта - не папаўненне даходу бюджэту, а аказанне садзейнічання занятасці насельніцтву ў працаўладкаванні. Дайсці да кожнага чалавека, прапанаваць паслугі па працаўладкаванні або перанавучанні, - удакладніў Андрэй Лабовіч. - Ці скарыстаецца дапамогай дзяржавы чалавек - гэта асабіста яго права, але дзяржава зробіць крок для аказання дапамогі ў працаўладкаванні.

Пры гэтым яшчэ не зацверджаны канчатковы пералік паслуг, якія людзі, якія трапілі пад дзеянне дэкрэта № 1, павінны будуць аплачваць па поўных тарыфах. «Законапраект, які вызначае пералік гэтых паслуг, знаходзіцца на завяршальнай стадыі ўзгаднення», - удакладніў Андрэй Лабовіч.

Тыя, хто апынуўся ў спісе ўтрыманцаў, змогуць звяртацца ў камісіі, якія будуць займацца садзейнічаннем занятасці насельніцтва, з заявамі на вызваленне ад аплаты паслуг па эканамічна абгрунтаваных тарыфах з-за цяжкай жыццёвай сітуацыі. Спіс прычын, якія дазволяць атрымаць вызваленне ад поўнай аплаты паслуг, маюць намер скласці спецыялісты Мінпрацы і разаслаць яго па рэгіёнах. «Жыццё дыктуе свае правілы, у кожнага чалавека свая сітуацыя, свая гісторыя», - сказаў Андрэй Лабовіч, тлумачачы, што скласці вычарпальны спіс цяжкіх жыццёвых сітуацый не ўяўляецца магчымым.

Першы намеснік міністра працы удакладніў, што цяжкай жыццёвай сітуацыяй лічацца «аб'ектыўныя абставіны, якія не заняты ў эканоміцы не можа пераадолець за кошт наяўных магчымасцяў».

Пры гэтым «абскарджанне рашэнняў камісіяй па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва не прадугледжана», удакладніў Андрэй Лабовіч. Прасцей кажучы, калі тая ж раённая камісія не прагаласуе за вызваленне канкрэтнага чалавека ад аплаты паслуг па поўных тарыфах, то паскардзіцца на гэта рашэнне не атрымаецца.

tut.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».